В Беларусь без визы

Аб месцы Беларусі ў міжнародным рэйтынгу па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу

Рэйтынг па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) на штогадовай аснове разлічваецца Праграмай развіцця ААН – буйнейшай установай у сістэме ААН, якая аказвае садзейнічанне ў галіне развіцця, – у рамках дакладаў аб развіцці чалавека. Дадзены індэкс уяўляе сабой параўнальны аналіз 187 дзяржаў-членаў ААН па некалькіх паказчыках узроўню жыцця насельніцтва. Індэкс з’яўляецца комплексным паказчыкам, які вылічваецца на аснове трох асноўных вымярэнняў чалавечага развіцця.  

Першае вымярэнне – магчымасць доўгага і здаровага жыцця, якая характарызуецца чаканай працягласцю жыцця пры нараджэнні.

Другое вымярэнне – магчымасць атрымання адукацыі, якая вымяраецца сярэдняй працягласцю навучання і чаканай працягласцю навучання.

Трэцяе вымярэнне – магчымасць падтрымання годнага жыццёвага ўзроўню, што вымяраецца велічынёй ВУП на душу насельніцтва па парытэту пакупной здольнасці.

У параўнанні з леташнім дакладам індэкс чалавечага развіцця для Беларусі павялічыўся з 0,732 да 0,756. З такім паказчыкам наша краіна па-ранейшаму займае трывалае месца ў катэгорыі краін з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. Выраслі і асноўныя кампаненты гэтага індэкса. Напрыклад, паказчык валавога нацыянальнага даходу на душу насельніцтва вырас з 12 926 долараў ЗША да 13 439 долараў ЗША, паказчык сярэдняй чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні павялічыўся з 69,6 гадоў да 70,3 гадоў.

Рэспубліка Беларусь займае ў рэйтынгу дзяржаў па індэксу чалавечага развіцця 65-е месца. Па гэтаму паказчыку Беларусь працягвае лідзіраваць сярод краін СНД. Для параўнання Расійская Федэрацыя знаходзіцца на 66-м месцы, Казахстан – на 68-м, Украіна – на 76-м месцы.