В Беларусь без визы

Сусветная арганізацыя аховы здароўя

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) – спецыялізаваная ўстанова ААН, якая з’яўляецца накіроўваючай і каардынуючай інстанцыяй у галіне аховы здароўя ў рамках сістэмы ААН. Заснавана 7 красавіка 1948 года. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца адной з краін-заснавальніц СААЗ.

Кіруючыя органы СААЗ:

Сусветная асамблея аховы здароўя – вышэйшы орган СААЗ, які прымае рашэнні. Галоўная функцыя Асамблеі складаецца ў вызначэнні агульных палітычных кірункаў дзейнасці СААЗ. Асамблея прызначае Генеральнага дырэктара, кантралюе фінансавую палітыку Арганізацыі, разглядае і зацвярджае праграмны бюджэт. 

Сесіі Асамблеі праводзяцца штогод (май, г.Жэнева), у іх працы прымаюць удзел дэлегацыі з усіх 194 дзяржаў-членаў СААЗ;

Выканаўчы камітэт складаецца з 34 членаў, якія выбіраюцца тэрмінам на тры гады. Асноўнымі функцыямі Выканаўчага камітэта з'яўляюцца правядзенне ў жыццё рашэнняў і палітыкі Асамблеі аховы здароўя, аказанне ёй кансультатыўнай дапамогі і агульнае спрыянне яе дзейнасці. Сесіі Камітэта праводзяцца двойчы на год, у студзені і маі.

Штаб-кватэра СААЗ знаходзіцца ў г.Жэневе, Швейцарыя. У структуру СААЗ уваходзяць 147 краінавых бюро і 6 рэгіянальных.

23 мая 2017 года на 70-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя адбыліся выбары Генеральнага дырэктара СААЗ, падчас якіх перамогу атрымаў прадстаўнік Эфіопіі Тэдрас Адханом Гебрэйесус.

Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ – Жужанна Якаб.

Прававымі асновамі супрацоўніцтва Беларусі с СААЗ з’яўляюцца:

  • базавае Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя аб усталяванні тэхнічнага кансультатыўнага супрацоўніцтва ад 20 мая 1999 года;
  • двухгадовыя планы супрацоўніцтва (ДПС) паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ. У цяперашні час падпісаны двухгадовы план супрацоўніцтва паміж Еўрабюро СААЗ і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на 2018-2019 гг.

У 1994 г. заснавана Краінавае бюро СААЗ у Беларусі.

Беларусь прымае ўдзел у ключавых штогадовых мерапрыемствах СААЗ: сесіях Сусветнай асамблеі аховы здароўя, Выканаўчага камітэта СААЗ, Еўрапейскага рэгіянальнага камітэта СААЗ.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2017 г. № 877 галоўным рэспубліканскім органам па пытаннях супрацоўніцтва Беларусі з СААЗ вызначана Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва Беларусі з СААЗ вызначаны:

  • умацаванне сістэмы аховы здароўя;
  • пашырэнне эпіднагляду;
  • прафілактыка і лячэнне асноўных неінфекцыйных захворванняў;
  • удасканаленне магчымасцяў сістэмы аховы здароўя  ў галінах эпіднагляду і барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі;
  • прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІД і туберкулёзу.

У адпаведнасці з пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2017 г. №877 галоўным рэспубліканскім органам па пытаннях супрацоўніцтва Беларусі з СААЗ з’яўляецца Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Кожны год 31 мая СААЗ сумесна з партнёрамі па ўсім свеце адзначае Сусветны дзень без тытуню.

Штогадовая кампанія служыць падставай для шырокага інфармавання аб шкодных і смяротных наступствах ужывання тытуню і пасіўнага курэння, а таксама садзейнічання скарачэнні ўжывання тытуню ў любой форме.

Спажыванне тытуню з’яўляецца другой па значнасці прычынай смерці ва ўсім свеце. Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на сённяшні дзень ад яго памірае кожны дзясяты дарослы чалавек у свеце. Тытунёвая эпідэмія забівае каля 7 мільёнаў чалавек за год. Калі не будуць прыняты тэрміновыя меры, колькасць штогадовых выпадкаў смерці да 2030 г. можа перавысіць восем мільёнаў.

Тэма Сусветнага дня без тытуню 2019 года: “тытунь і здароўе лёгкіх”. Кампанія заклікана павысіць дасведчанасць аб:

  • згубных наступствах ужывання тытуню для лёгкіх чалавека, ад рака да хранічных рэспіраторных захворванняў;
  • найважнейшай ролі лёгкіх для здароўя і дабрабыту кожнага чалавека.


У 2019 годзе ў Беларусі праходзіць рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”, прымеркаваная таксама да правядзення II Еўрапейскіх гульняў як спаборніцтваў, свабодных ад тытуню.