В Беларусь без визы

Міжпарламенцкі саюз

Міжпарламенцкі саюз — міжнародная арганізацыя, якая служыць для каардынацыі дзеянняў парламентаў свету. МПС заснаваны ў 1889 годзе. Генеральны сакратар МПС — Марцін Чунгонг. У адпаведнасці са Статутам МПС, членам арганізацыі з'яўляецца парламент суверэннай дзяржавы.

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам МПС з 1995 года.

Працоўнымі органамі МПС з'яўляюцца Асамблея МПС, Кіруючы савет і Выканаўчы камітэт МПС.

Працу МПС праводзіць у камітэтах па дэмакратыі і правах чалавека, па грамадзянскіх правах парламентарыяў, камітэце жанчын-парламентарыяў, геапалітычных групах і профільных камісіях.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці арганізацыі з'яўляюцца:

- рэалізацыя намаганнямі парламентаў свету парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года;

- захаванне бяспекі ва ўмовах нестабільнасці, у тым ліку шляхам ранняга папярэджання канфліктаў з дапамогай інструментаў парламенцкай дэмакратыі;

- прасоўванне дэмакратыі як асновы ўстойлівага развіцця;

- узмацненне ролі парламентаў свету ў вырашэнні сучасных глабальных выклікаў і пагроз.

Беларускія парламентарыі выкарыстоўваюць пляцоўку арганізацыі для:

- давядзення да калегаў-парламентарыяў пазіцыі па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня;

- адстойвання нацыянальных інтарэсаў у рамках кампетэнцыі заканадаўчага органа краіны;

- арганізацыі кантактаў на двухбаковым узроўні, у першую чаргу ў рамках фасілітацыі палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва.