В Беларусь без визы

Міжнародны валютны фонд

Міжнародны валютны фонд (МВФ) з’яўляецца спецыялізаванай установай ААН са штаб-кватэрай у г.Вашынгтоне (ЗША).

Галоўнай функцыяй Фонду з’яўляецца выдача дзяржавам крэдытаў для кампенсацыі дэфіцыту плацёжнага балансу, якая, як правіла, увязваецца з комплексам рэкамендаваных МВФ мер па аздараўленні эканомікі.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам МВФ з 1992 года. Квота Беларусі ў МВФ складае 681,5 млн. СДР (0,41 працэнта ад агульнага капіталу МВФ), што эквівалентна 921,5 млн. долараў ЗША*

Кіраўніком МВФ ад Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка П.Калаур, намеснікам кіраўніка – Міністр фінансаў У.Амарын.

У 1992 годзе ў г.Мінску адкрыта Прадстаўніцтва МВФ.

У 1993–1995 гг. Беларусь карысталася рэсурсамі МВФ у рамках механізма фінансавання сістэмных пераўтварэнняў для падтрымкі праграмы эканамічных рэформаў (217,2 млн. долараў ЗША).

У 1995 годзе адобрана праграма “стэнд-бай” (196 млн. долараў ЗША).

У 2005 годзе Беларусь пагасіла названыя крэдыты МВФ.

Новы этап узаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і МВФ пачаўся ў 2009 годзе. Фонд выдзеліў Рэспубліцы Беларусь рэсурсы па праграме “стэнд-бай” у агульным аб’ёме на 3,5 млрд. долараў ЗША.

Сумарны аб’ём рэсурсаў, прадастаўлены Фондам Беларусі за ўвесь перыяд супрацоўніцтва, складае каля 3,82 млрд. долараў ЗША.

У цяперашні час вядуцца перамовы паміж Урадам Беларусі і МВФ па пытанні падпісання новай крэдытнай праграмы для нашай краіны.

МВФ таксама аказвае Беларусі тэхнічную дапамогу ў шэрагу галін, такіх як дзяржаўныя расходы, казначэйства, падатковая і мытная служба, банкаўскі нагляд, грашова-крэдытная палітыка і арганізацыя цэнтральнага банка, а таксама ў галіне статыстыкі.

У Інстытуце МВФ і Аб’яднаным Венскім інстытуце праходзяць навучанне беларускія спецыялісты ў галіне фінансаў.

* Па стане на 1 снежня 2016 г.

русская версия      English version