В Беларусь без визы

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) – міжнародная фінансавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Лондане, створаная для падтрымкі трансфармацыі эканомікі ў дзяржавах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. ЕБРР пачаў дзейнічаць у красавіку 1991 года.

Асноўнымі акцыянерамі банка з'яўляюцца ЗША, краіны Еўрапейскага саюза, Японія.


Рэспубліка Беларусь – паўнапраўны член ЕБРР з 1992 года. З 1994 года ў Рэспубліцы Беларусь адкрыта Пастаяннае прадстаўніцтва Банка. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца на падставе Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ЕБРР ад 19 лютага 1993 года, а таксама краінавых стратэгій, якія абнаўляюцца раз у тры гады і вызначаюць асноўныя напрамкі дзейнасці Банка ў Беларусі.


Кіраўніком
ЕБРР ад Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Першы намеснік Прэм'ер-міністра Сямашка У.І., намеснікам кіраўніка — Міністр эканомікі Снапкоў М.Г. Галаўным органам па пытаннях супрацоўніцтва з ЕБРР у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2002 г. № 1504 ”Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі арганізацыямівызначана Міністэрства эканомікі.


У
сакавіку 2013 Савет дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця зацвердзіў новую Стратэгію Банка па Беларусі на 2013 — 2015 гады. ЕБРР засяродзіць сваю дзейнасць на фінансаванні прыватнага сектара. Банк таксама мае магчымасць дзейнасці ў дзяржаўным сектары ў экалагічных, энергетычных і інфраструктурных праектах.


Адным з прыкладаў паспяховай працы Банка ў Беларусі з’яўляецца праект па фінансаванні муніцыпальнага сектара ”Беларусь: экалагічны інфраструктурны праект — першы этап“, які запускаецца ў цяперашні час і прадугледжвае мадэрнізацыю ачышчальных збудаванняў у г.Брэсце, г.Віцебску, г.Гродна і ўкараненне біягазавых установак на ачышчальных збудаваннях каналізацыі г.Баранавічы і г.Слоніма.


За час сваёй дзейнасці ў Беларусі ЕБРР удзельнічаў у рэалізацыі 66 праектаў.
Сумарны аб'ём прыцягнутых інвестыцый ацэньваецца ў 1 млрд. 502,млн. еўра. Аб'ём аперацый ЕБРР у 2013 г. дасягнуў 255 млн. еўра. Па стане на верасень 2014 года, адобраны праекты ў аб'ёме 160,5 млн. еўра.


Сумесна
з ЕБРР пачаты некалькі знакавых інвестыцыйных праектаў у сферы дрэваапрацоўкі (завод «Кронаспан»), вытворчасці напояў (бровара «Хайнекен») і рухомага саставу (ААТ «Штадлер Мінск»).


Ход
і перспектывы ажыццяўлення Стратэгіі Банка для Рэспублікі Беларусь, рэалізацыя бягучых і новых інвестыцыйных праектаў былі абмеркаваны ў рамках кансультатыўнага візіту ў Беларусь прадстаўнікоў Савета дырэктараў ЕБРР, які адбыўся 22-26 верасня 2014 года.