В Беларусь без визы

Канферэнцыя ААН па гандлю і развіццю

30 снежня 1964 года ў Жэневе (Швейцарыя) упершыню прайшла сесія канферэнцыі па пытаннях гандлю і развіцця – ЮНКТАД. З таго часу на працягу амаль паловы стагоддзя ЮНКТАД з’яўляецца асноўным органам Генеральнай Асамблеі ААН у галіне гандлю і развіцця.

З часу заснавання Канферэнцыі адбылося 14 сесій ЮНКТАД. Сесіі канферэнцыі праводзяцца не радзей аднаго разу за чатыры гады. Апошняя сесія на тэму “Ад рашэння да дзеянняў: прасоўваючыся наперад да інклюзіўнай і справядлівага глабальнага эканамічнага асяроддзя для гандлю і развіцця” адбылася ў 2016 годзе ў Найробі(Кенія). Стварэнне ЮНКТАД у 1964 годзе паклала пачатак перабудове міжнародных эканамічных адносін, больш цеснаму эканамічнаму супрацоўніцтву развітых краін і краін, што знаходзяцца на стадыі развіцця. Ключавыя палітычныя і кіруючыя дакументы “Найробскі азіміо” і “Найробскі маафікіано”, прынятыя на апошняй сесіі Канферэнцыі ў Найробі, пацвердзілі, што ўсё больш узрастае імкненне краін на стадыі развіцця да паўнавартаснага ўдзелу ў міжнародных гандлёва-эканамічных адносінах.

Сёння асноўная мэта Канферэнцыі – садзейнічанне інтэграванню краін на стадыі развіцця і краін з пераходный эканомікай ў сусветную эканоміку і развіццю з дапамогай гандлю і інвестыцый. З гэтай мэтай вядуцца пастаянныя аналітычныя даследаванні ў адпаведнасці са спецыфічнымі патрэбамі дзяржаў-членаў. Членства ў ЮНКТАД дае магчымасць правядзення для дзяржаў-членаў семінараў, курсаў, тэматычных праектаў тэхнічнай дапамогі.

Дзейнасць Канферэнцыі ўвасоблена ў трох асноўных формах: міжурадавы дыялог па актуальных пытаннях міжнароднага эканамічнага парадку дня, аналітычная дзейнасць і тэхнічнае супрацоўніцтва. ЮНКТАД не працуе над прыняццем рэгулюючых пагадненняў. Яе дзейнасць носіць рэкамендацыйны характар.

Членскі састаў ЮНКТАД – 193 дзяржавы, адной з якіх з 1964 года з’яўляецца Беларусь. БССР выступіла адным з ініцыятараў склікання Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, і з моманту заснавання арганізацыі актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці разнастайных яе органаў.

Рэспубліка Беларась разглядае ўдзел у ЮНКАД як адзін з прыярытэтных накірункаў супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі і эканамічнымі інтстытутамі.

Вялікае значэнне для развіцця супрацоўніцтва з ЮНКТАД меў візіт у Рэспубліку Беларусь Генеральнага сакратара ЮНКТАД д-ра Супачаі Панічпакдзі 15 — 17 ліпеня 2007 г.

У 2007 — 2009 гг. рэалізаваны два праекты тэхнічнай дапамогі ЮНКТАД з прыцягненнем фінансавання ПРААН: «Агляд інвестыцыйнай палітыкі Беларусі» і «Садзейнічанне ўступленні Беларусі ў СГА». Правядзенне Агляду інвестыцыйнай палітыкі Беларусі і яго прэзентацыя ў красавіку 2010 года ў ЮНКТАД сталі рэальным укладам у справу прыцягнення увагі інвестараў да інвестыцыйных магчымасцей нашай краіны. 

27 красавіка 2010 года быў падпісаны Мeмарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ЮНКТАД аб прыярытэтных накірунках супрацоўніцтва ў галіне міжнароднага гандлю, інвестыцый і развіцця, які гарантуе працяг садзейнічання з боку ЮНКТАД  па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Беларусь і аказанне тэхнічнай дапамогі у далучэнні Беларусі да СГА. 

Беларусь узаемадзейнічае з ЮНКТАД і ў акадэмічнай сферы. “Віртуальны інстытут” ЮНКТАД – міжнародная адукацыйная і даследчая сетка па пытаннях гандлю і развіцця, якая аб’ядноўвае 31 буйнейшы ўніверсітэт свету. Таму вялікае значэнне надаецца ўдзелу ў праекце “Віртуальны інстытут” з 2007 года Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Сумесна з ЮНКТАД выкладчыкі і студэнты БГЭУ праводзяць навучальныя семінары, лекцыі, абмеркаванні праблем сусветнай эканомікі. Навейшыя матэрыялы ЮНКТАД пастаянна папаўняюць бібліятэку ўніверсітэта. У 2008 годзе Цэнтр міжнародных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў уключаны ў глабальную сетку аналітычных цэнтраў у галіне развіцця, створаную ЮНКТАД.

Найбольш важнымі задачамі для Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца ўваходжанне ў Сусветную гандлёваю арганізацыю і прыцягненне інвестыцый да беларускай эканомікі. У сувязі з гэтым у Рэспубліцы Беларусь неаднойчы праводзіліся рэгіянальныя семінары ЮНКТАД. Асноўнымі тэмамі гэтых семінараў сталі сельскагаспадарчы аспект перамоў па пытанні далучэння Беларусі да СГА, міжнародныя інвестыцыйныя пагадненні, вырашэнне інвестыцыйных спрэчак, рэфармаванне міжнароднага інвестыцыйнага рэжыму.

Аналітычная праца па праблематыцы міжнароднага гандлю, а таксама звязаных эканамічных тэм у мэтах развіцця з'яўляецца яшчэ адным запатрабаваным для Беларусі напрамкам дзейнасці ЮНКТАД. Унікальная інфармацыйная база ЮНКТАД, яе аналітычныя распрацоўкі, арыентацыя на абмен нацыянальным вопытам даюць магчымасць Рэспубліцы Беларусь скарыстацца перадавымі міжнароднымі напрацоўкамі. Найбольш цікавымі для беларускай экспертнай супольнасці з'яўляюцца штогадовыя аналітычныя даклады ЮНКТАД: Даклад аб гандлі і развіцці, Даклад аб сусветных інвестыцыях.