В Беларусь без визы

Супрацоўніцтва Беларусі з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА)

Супрацоўніцтва Беларусі і Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) пачалося ў 1994 годзе пры каардынацыі прадстаўніцтва ЮНФПА ва Украіне і Беларусі (па сумяшчальніцтве).

Краінавы дырэктар ЮНФПА для Беларусі – Хайме Роіг Надаль.

У сваёй працы фонд кіруецца стратэгічным планам на 2018-2021 гг. У ім пацвярджаецца актуальнасць стратэгіі, скіраванай на забеспячэнне ўсеагульнага доступу да сродкаў аховы сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя і рэалізацыю рэпрадуктыўных правоў з асаблівай увагай да задавальнення патрэбаў жанчын, падлеткаў і моладзі.

Беларусь тройчы станавілася членам кіруючага органа фонду – Выканаўчай рады ПРААН/ЮНФПА/ЮНОПС.

Супрацоўніцтва з ЮНФПА ажыццяўляецца беларускімі партнёрамі (МЗС, Мінпрацы і сацабароны, МУС, Белстат і інш.) на праграмнай аснове. Рэалізуецца другая краінавая праграма ЮНФПА для Беларусі на 2016-2020 гг. з агульным бюджэтам 3,7 млн. дал. ЗША. Яе галоўныя кампаненты: народанасельніцтва і развіццё, гендэрная роўнасць, рэпрадуктыўнае здароўе.

Беларусь і ЮНФПА пашыраюць напрамкі супрацы і лічуць перспектыўнымі праекты па тэматыцы старэння насельніцтва, а таксама падтрымкі людзей з інваліднасцю.

русская версия