В Беларусь без визы

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Беларусь і ААН: мэты і задачы

Беларусь з'яўляецца заснавальнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, і беларуская дэлегацыя ў ліку іншых дэлегацый, якія прадстаўляюць першапачатковых членаў Арганізацыі, падпісала ў кастрычніку 1945 года ў Сан-Францыска Статут ААН. Прыняцце Беларусі, якая не з'яўлялася на той момант незалежнай дзяржавай, у глабальную арганізацыю, што стваралася, стала прызнаннем міжнароднай супольнасцю велізарнай ролі, якую адыграў беларускі народ у справе перамогі над фашызмам.

Нягледзячы на значна больш складаную структуру міжнародных адносін, якая складваецца з моманту завяршэння «халоднай» вайны, ААН працягвае заставацца найважнейшай пляцоўкай шматбаковай дыпламатычнай дзейнасці.

Удзел у працы ААН і сістэмы яе органаў і спецустаноў дазваляе Рэспубліцы Беларусь больш эфектыўна вырашаць задачы знешнепалітычнага забеспячэння працэсаў развіцця беларускай дзяржавы і мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі.

У палітычным кантэксце асноўныя намаганні накіраваны на стварэнне праз механізмы ААН спрыяльных знешніх умоў, якія забяспечваюць нацыянальную бяспеку, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь, а таксама служаць фарміраванню міжнароднага аўтарытэту краіны.

Дадзеная задача рэалізуецца праз шэраг інструментаў, сярод якіх асноўным з'яўляецца прасоўванне ў ААН буйных беларускіх знешнепалітычных ініцыятыў, такіх, як прызнанне разнастайнасці шляхоў прагрэсіўнага развіцця, стварэнне глабальных партнёрстваў, процідзеянне гандлю людзьмі і іншых. Дадзеныя ініцыятывы закліканы ўнесці свой уклад у вырашэнне актуальных транснацыянальных выклікаў, а таксама ў фарміраванне больш справядлівага светаўладкавання, заснаванага на агульнапрызнаных прынцыпах Статута ААН і нормах міжнароднага права.

З улікам ясна пазначаных прынцыповых падыходаў Рэспублікі Беларусь да набіраючых ў апошні час сілу працэсаў глабалізацыі, нарастання канфліктных фактараў і нестабільнасці ў міжнародных адносінах, найважнейшым прыярытэтам свайго ўдзелу ў ААН наша краіна бачыць ўмацаванне цэнтральнай ролі Арганізацыі ў сусветных справах. У сувязі з гэтым Беларусь актыўна выступае з трыбуны ААН супраць прымянення аднабаковых падыходаў у вырашэнні пытанняў міжнароднага міру і бяспекі, супраць разбурэння сістэмы міжнароднага права, заснаванай на Статуце ААН. За апошнія некалькі гадоў Рэспубліка Беларусь стала прымаць удзел у міратворчых аперацыях пад эгідай ААН, тым самым уносячы свой уласны ўклад у падтрыманне міру і бяспекі на планеце.

Гэтай жа мэце закліканы садзейнічаць намаганні Беларусі па правядзенні інстытуцыйных рэформаў у Арганізацыі, перш за ўсё яе галоўных органаў – Генеральнай Асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і Сацыяльнага Савета. Вынікам рэформаў павінна стаць надзяленне ААН, яе органаў і ўстаноў адэкватнымі магчымасцямі для эфектыўнай рэалізацыі статутных мэтаў і задач па процідзеянню глабальным выклікам сучаснасці як у палітыцы міжнароднай бяспекі, так і ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

У эканамічным кантэксце беларуская дыпламатыя нацэлена на прыцягненне патэнцыялу і рэсурсаў ААН для садзейнічання працэсам ўнутранага развіцця Рэспублікі Беларусь. Асноўныя напрамкі супрацоўніцтва з арганізацыямі і ўстановамі сістэмы ААН пад гэтую задачу вызначаны ў Рамачнай праграме ААН па аказанню дапамогі Рэспубліцы Беларусь на 2011 –2015 гады. Дакумент прадугледжвае мабілізацыю фінансавых рэсурсаў, даступных беларускім рэцыпіентам, у аб'ёме да 490 млн. долараў ЗША. Акрамя таго, з шэрагам устаноў і агенцтваў сістэмы ААН, напрыклад, з Праграмай развіцця ААН (ПРААН), Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), сумесна распрацаваны асобныя праграмы, якія дэталізуюць і пашыраюць адпаведныя напрамкі супрацоўніцтва, вызначаныя ў Рамачнай праграме.

Вырашэнню задач эканамічнага характару і развіцця ў цэлым служыць ўдзел Беларусі ў дзейнасці шэрагу спецыялізаваных арганізацый сістэмы ААН – Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнага банка, Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДО), Канферэнцыі ААН па гандлі і развіццю (ЮНКТАД) і іншых. У прыватнасці, па лініі МВФ у перыяд 2009 – 2010 гадоў Беларусь атрымала крэдыты ў суме каля 3,5 млрд. долараў ЗША, накіраваных на падтрыманне плацежнага балансу краіны. У рамках ўзаемадзеяння з Сусветным банкам у 2012 годзе ў Беларусі рэалізуюцца пяць праектаў на суму 400 млн. долараў ЗША, якія выкарыстоўваюцца, сярод іншых мэтаў, на развіццё прамысловай і сацыяльнай інфраструктуры, павышэнне энергаэфектыўнасці, рашэнне экалагічных задач.

У мэтах прыцягнення патэнцыялу ААН на садзейнічанне вырашэння нацыянальных задач у галінах гуманітарнага і сацыяльнага развіцця Беларусь актыўна супрацоўнічае з такімі спецыялізаванымі арганізацыямі і ўстановамі сістэмы ААН, як Міжнародная арганізацыя працы (МАП), Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ) і іншымі.

 

Дадатковыя матэрыяла па тэме ААН: