В Беларусь без визы

Сусветная метэаралагічная арганізацыя

Сусветная Метэаралагічная Арганізацыя (СМА), заснаваная ў 1873 годзе, з'яўляецца спецыялізаванай установай ААН па пытаннях стану і паводзін атмасферы Зямлі, яе ўзаемадзеяння з сушай і акіянамі, надвор'я і клімату, якія яна стварае, і канчатковага размеркавання водных рэсурсаў. Членамі СМА з'яўляюцца 191 дзяржава і тэрыторыя. Беларусь з'яўляецца членам СМА з 1948 года.

СМА спрыяе свабоднаму і неабмежаванаму абмену дадзенымі і інфармацыяй, прадукцыяй і паслугамі па пытаннях, што тычацца бяспекі і аховы грамадства, эканамічнага дабрабыту і абароны навакольнага асяроддзя. Арганізацыя ўносіць уклад у фармуляванне палітыкі ў гэтых галінах на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва Беларусі і СМА з'яўляюцца правядзенне метэаралагічных назіранняў у адпаведнасці з міжнародна-узгодненымі стандартамі, аператыўны абмен інфармацыяй, маніторынг клімату Беларусі, павышэнне эфектыўнасці практычнага прымянення метэаралагічнай інфармацыі, гідралагічны маніторынг і ацэнка колькасці і якасці водных рэсурсаў.

Акрамя таго, ідзе інтэнсіўнае ўзаемадзеянне ў мэтах падрыхтоўкі высокакваліфікаванага метэаралагічнага і гідралагічнага персаналу пасродкам забеспячэння навучальнымі матэрыяламі, арганізацыяй і падтрымкай навучальных мерапрыемстваў і прадастаўлення стыпендый. Беларускія спецыялісты рэгулярна прымаюць удзел у сімпозіумах, канферэнцыях і семінарах, якія праводзяцца СМА.

У кастрычніку 2009 года адбыўся візіт Генеральнага сакратара СМА М.Жарро ў Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па гідраметэаралогіі краін СНД. Дадзены візіт стаў першым у гісторыі супрацоўніцтва.

У адпаведнасці з рашэннем 17-га Сусветнага метэаралагічнага кангрэса (25 мая — 12 чэрвеня 2015 г. г.Женева, Швейцарыя) адобрана ініцыятыва аб заснаванні ў Мінску Еўразійскага офіса СМА. У цяперашні час працягваецца праца над праектам адпаведнага пагаднення.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вядучым рэспубліканскім органам па супрацоўніцтве з СМА.