Áåëàðóñü . Ôàêòû

Старшынства Рэспублікі Беларусь ў Цэнтральна-Еўрапейскай Інiцыятыве

У 2017 годзе Беларусь узяла Старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай Інiцыятыве.

У якасці «тытульнай тэмы» беларускага старшынства, якая адпавядае спецыфіцы дзейнасці ЦЕІ і ў роўнай ступені інтарэсам усіх дзяржаў-членаў, абрана тэматыка прасоўвання сумяшчальнасці ў большай Еўропе («Promoting connectivity in a Wider Europe»).

Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва была створана ў 1989 годзе ў якасці арганізацыі з мэтай развіцця ўстойлівых сувязей паміж дзяржавамі Цэнтральнай, Заходняй і Усходняй Еўропы ў галінах палітыкі, эканомікі і культуры, а таксама недапушчэння ўзнікнення новых падзяляльных рыс у еўрапейскім рэгіёне. У канцы 1990-х гадоў асноўнай мэтай ЦЕІ было абвешчана спрыянне еўрапейскай інтэграцыі і збліжэнне паміж ЕС і еўрапейскімі краінамі, якія не ўваходзяць у яго склад.

Сёння ЦЕІ налічвае 18 дзяржаў-членаў: Аўстрыю, Албанію, Беларусь, Балгарыю, Боснію і Герцагавіну, Венгрыю, Італію, Македонію, Малдову, Польшчу, Румынію, Сербію, Славакію, Славенію, Украіну, Харватыю, Чарнагорыю, Чэхію.

Рэспубліка Беларусь стала членам Цэнтральна-Еўрапейскай Ініыятывы ў чэрвені 1996 года. Беларусь разглядае ўдзел у гэтай арганізацыі як эфектыўны інструмент пашырэння і ўмацавання рэгіянальнага супрацоўніцтва праз рэалізацыю канкрэтных сумесных праектаў па актуальных напрамках дзейнасці (уключаючы эфектыўную энергетыку, устойлівае развіццё, экалогію, навуку і тэхналогіі).

С 2009 года у дзейнасці ЦЕІ з’явіўся новы фактар: тры дзяржавы-члена Арганізацыі – Беларусь, Малдова і Украіна – сталі ўдзельніцамі ініцыятывы “Усходняе партнёрства” ЕС. Ключавыя напрамкі дзейнасці ў рамках “Усходняга партнёрства” ў большасці сугучны з прыярытэтамі ЦЕІ, у першую чаргу ў частцы садзейнічання развіццю супрацоўніцтва паміж ЕС і яго суседзямі. У гэтай сувязі Беларусь выступае за ўзмацненне ўзаемадзеяння паміж ЦЕІ і “Усходнім партнёрствам”, рэалізацыю гэтымі ініцыятывамі сумесных узаемадапаўняльных  праектаў у прыкладных галінах супрацоўніцтва.

Беларусь прымае актыўны ўдзел у штогадовых мерапрыемствах Арганізацыі: сустрэчах кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў краін ЦЕІ, пасяджэннях Камітэта нацянальных каардынатараў, нарадах палітычных дырэктараў. Дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у пасяджэннях Парламенцкага камітэта і Парламенцкай асамблеі ЦЕІ.

Беларускія органы дзяржаўнага кіравання і арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у праектнай дзейнасці ЦЕІ ў такіх сферах як энергетыка, транспарт і лагістыка, прыродаахоўная дзейнасць, адукацыя, навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва.

У 2004 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт далучыўся да Сеткі універсітэцкіх сувязей ЦЕІ, створанай на базе Універсітэта г.Трыеста.

У 2006 годзе было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Міжнародным цэнтрам тэарэтычнай фізікі імя Абдус Салама (г.Трыест, Італія). Пагадненне стала асновай для стварэння на базе лабараторыі нелінейнай оптыкі Інстытута фізікі НАН Цэнтра па ўзаемадзеянню з ЦЕІ ў рамках Навукова-тэхналагічнай сеткі Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы.

У 2014-2015 гадах у Беларусі было рэалізавана 6 праектаў ЦЕІ з агульным аб’ёмам фінансавання больш за 120 тыс. еўра ў галінах транспарта, турызму, культуры, адукацыі і навуковых даследаванняў. Беларусь таксама ўдзельнічае ў рэгіянальным праекце ЦЕІ па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі, Украіне і Малдове.

Удзел у Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве спрыяе распаўсюджванню ў Еўропе інфармацыі аб беларускай дзяржаве і грамадстве, дазваляе атрымліваць фінансавае і экспертнае садзейнічанне ў рамках рэалізацыі праектаў супрацоўніцтва, паступова гарманізаваць нацыянальныя нормы і тэхнічныя рэгламенты з адпаведнымі еўрапейскімі стандартамі.

Дакументы:

- прыярытэты Старшынства Рэспублікі Беларусь у ЦЕІ ў 2017 г.;

- праграма Старшынства Рэспублікі Беларусь у ЦЕІ ў 2017 г.

Навіны:

- выступленне Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея на пасяджэнні Камітэта нацыянальных каардынатараў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (14 лютага 2017 г., г. Мінск);

- інтэрв'ю Пасла па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь — нацыянальнага каардынатара па супрацоўніцтву з Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывай Жылевіч Н.І. тэлеканалу «Беларусь 24»;

- інтэрв'ю намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Купчыной А.М. інфармацыйнаму агенцтву «БелТА»;

- выступленне Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Кабякова А.У. на сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы 13 снежня 2016 г., г.Сараева (Боснія и Герцагавіна).

русская версия      English version