В Беларусь без визы

Змяненне клімату

Змяненне клімату – гэта комплексная праблема, якая, з'яўляючыся па сутнасці экалагічнай, тым не менш, уздзейнічае на ўсе сферы жыццядзейнасці на нашай планеце. Беларусь падзяляе ўсеагульную заклапочанасць у сувязі са змяненнем клімату і падтрымлівае міжнародныя намаганні па скарачэнні выкідаў парніковых газаў. Беларусь з’яўляецца бокам Рамачнай канвенцыі ААН па змяненню клімату (РКЗК ААН) з 1992 года і ўдзельніцай Кіёцкага пратаколу да РКЗК ААН з 2005 года.

На 17-й сесіі канферэнцыі бакоў РКЗК ААН у 2011 годзе ў г. Дурбане (Паўдневая Афрыка) быў дасягнуты прагрэс адносна канцэптуальнай асновы новага кліматычнага пагаднення, удзельнікамі якога стануць усе без выключэння дзяржавы. У прыватнасці, заснавана спецыяльная працоўная група (Дурбанская платформа), якая павінна распрацаваць названы юрыдычны дакумент да 2015 году з тым, каб ён уступіў у сілу з пачатку 2020 года.

Пры адсутнасці ўсёабдымнага кліматычнага пагаднення Беларусь лічыць Кіёцкі пратакол важным міжнародным інструментам скарачэння антрапагенных выкідаў у атмасферу і ўхвальвае рашэнне 17-й сесіі канферэнцыі старон РКЗК ААН па падаўжэнні яго тэрміна дзеяння на перыяд пасля 2012 гада. Беларусь мае намер узяць на сябе колькасныя абавязкі па Кіёцкім  пратаколе па скарачэнні выкідаў парніковых газаў пасля 2012 гада.

Беларусь цвёрда перакананая, што абодва вышэйзгаданыя рашэнні з'яўляюцца прынцыповымі для вырашэння праблемы глабальнага змянення клімату, і мае намер і далей адстойваць у рамках кліматычных пагадненняў палажэнні, накіраваныя на нарошчванне міжнароднага супрацоўніцтва ў дадзенай вобласці, умацаванне нацыянальнага патэнцыялу дзяржаў у рэалізацыі мер па адаптацыі да змянення клімату і змякчэнню ўздзеяння на яго.