В Беларусь без визы

Супрацоўніцтва Беларусі з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ)

Беларусь з’яўляецца краінай-сябрам Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЭФ) з 1953 года. Аднак базавае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і ЮНІСЭФ было падпісана толькі ў 2007 годзе і ўвайшло ў сілу 31 сакавіка 2009 года.

ЮНІСЭФ пачаў сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне 1990-х, аказваючы гуманітарную дапамогу, пастаўляючы медыцынскае абсталяванне, вакцыны і медыкаменты ў радзільныя дамы і дзіцячыя бальніцы, спецыяльнае абсталяванне для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, спартыўнае абсталяванне для школ-інтэрнатаў, што знаходзяцца ў раёнах, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У 1997 годзе ў Мінску адкрыта
Прадстаўніцтва ЮНІСЭФ у Рэспубліцы Беларусь, якое з 2008 году мае статус незалежнага краінавага офіса (раней ён быў падначалены Прадстаўніцтву ЮНІСЭФ у Расіі і Беларусі).

Дзейнасць ЮНІСЭФ у Беларусі накіравана на падтрымку нацыянальных планаў і праграм у галіне развіцця і аховы здароўя дзяцей у раннім узросце, паляпшэння становішча дзяцей у Беларусі, уключаючы найбольш уразлівыя катэгорыі дзяцей, прафілактыкі наркаманіі, алкагалізму, табакакурэння, ВІЧ/СНІДу сярод дзяцей і моладзі, падтрымкі і абароны правоў дзіцяці.

Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЮНІСЭФ ажыццяўляецца на праграмнай аснове. У 2006 – 2010 гг. паспяхова рэалізавана першая Краінавая праграма ЮНІСЭФ для Беларусі, бюджет якой склаў 5.4 мільёна долараў ЗША.

У цяперашні час рэалізуецца другая
Краінавая праграма для Беларусі на 2011-2015 гады (на англійскай мове) з агульным бюджэтам 8 мільёнаў долараў ЗША. Яна была распрацавана ЮНІСЭФ у супрацоўніцтве з Урадам і зацверджана Выканаўчым саветам ЮНІСЭФ у верасні 2010 года.

У 2013 годзе праведзены сярэднетэрміновы агляд рэалізацыі праграмы.

Краінавая праграма ўключае супрацоўніцтва ў межах двух кампанентаў:

– сацыяльная палітыка у інтарэсах дзяцей (удасканальванне нацыянальнай нарматыўна-прававой базы ў галіне абароны дзяцей і дагляду за імі, умацаванне механізмаў збору надзейных і дэзагрэгіраваных дадзеных, павышэнне дзейснасці і эфектыўнасці сацыяльнай палітыкі);

– умацаванне сістэмы забеспячэння дабрабыту дзяцей (развіццё патэнцыяла навучання і развіцця дзяцей ранняга ўзросту ў сістэме дашкольнай адукацыі; забеспячэнне доступа дзяцей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў да ўсебаковага якаснага медыцынскага догляду, комплекснай адукацыі, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі, кансультавання і трэнінгаў па іх месцу жыхарства; прадухіленне інваліднасці, захворванняў і смяротнасці сярод дзяцей і падлеткаў; прафілактыка ВІЧ/СНІД, інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам; прафілактыка табакакурэння, злоўжывання наркотыкамі і алкаголем сярод дзяцей і модадзі).

У рамках Краінавай праграмы распрацоўваюцца і рэалізуюцца праекты, якія дазваляюць удасканальваць заканадаўства па абароне правоў дзіцяці, вывучыць і адаптаваць лепшы замежны досвед, укараняць новыя тэхналогіі, павышаць прафесійны ўзровень спецыялістаў, якія працуюць з дзецьмі.

ЮНІСЭФ таксама падрымлівае намаганні Беларусі ў галіне супрацьдзеяння гандлю людзьмі, асабліва дзецьмі. Дзіцячы фонд ААН уваходзіць у склад Міжведамаснай групы па каардынацыі барацьбы з гандлем людзьмі (ICAT) і ў 2012 годзе ўзначальваў гэтую групу.

У лістападзе 2014 года ў Мінску адбылася Рэгіянальная канферэнцыя ЮНІСЭФ «Умацаванне нацыянальных механізмаў у галіне аховы дзяцей ад зняважлівага, бязлітаснага абыходжання, насілля і эксплуатацыі» для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, краін СНД. (падрабязней тут).

У 2014 годзе Беларусь у чацвёрты раз абрана ў склад кіруючага органа ЮНІСЭФ – Выканаўчай рады (раней у 1994-1995 гг., 2004-2006 гг., 2010-2012 гг.). У 2006 годзе прадстаўнік Беларусі старшынстваваў у Выканаўчай радзе Дзіцячага фонду ААН.