В Беларусь без визы

Вашы прапановы

 

 

У адпаведнасці з Палажэннем аб Дэпартаменце знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 года №978, асноўнымі задачамі Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС з’яўляюцца:


  •  садзейнічанне развіццю экспарту тавараў і паслуг;
  • распрацоўка прапаноў у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці;
  • каардынацыя фарміравання знешнегандлёвага рэжыму Рэспублікі Беларусь у сферы знешняга гандлю таварамі;
  • абарона знешнеэканамічных інтарэсаў дзяржавы;
  • удзел у распрацоўцы і рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у сферы знешнегандлёвай дзейнасці;
  • каардынацыя перагаворнай пазіцыі і фарміраванне пакета дакументаў па далучэнні Рэспублікі Беларусь да Сусветнай гандлёвай арганізацыі;
  • каардынацыя распрацоўкі і рэалізацыі нацыянальных праграм развіцця экспарту;
  • ажыццяўленне аналізу паказчыкаў знешнегандлёвай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку таварнай і геаграфічнай структуры знешняга гандлю;
  • удзел у аналізе справаздачнага гандлёвага і плацежнага балансаў і распрацоўцы прагнозных паказчыкаў знешняга гандлю;
  • каардынацыя працы па мытна-тарыфным рэгуляванні знешняга гандлю таварамі;
  • ажыццяўленне маніторынгу мер нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю таварамі, а таксама мытнага заканадаўства ў сферы выканання Рэспублікай Беларусь і замежнымі дзяржавамі міжнародных абавязацельстваў у дадзенай сферы і эфектыўнасці нетарыфнага рэгулявання для павелічэння экспарту тавараў з Рэспублікі Беларусь;
  • падрыхтоўка для ўнясення ва Урад Рэспублікі Беларусь прапаноў па прымяненні антыдэмпінгавых, кампенсацыйных і спецыяльных абаронных мер у знешнім гандлі па выніках праведзеных МЗС расследаванняў;
  • удзел у расследаваннях замежных дзяржаў па прымяненні антыдэмпінгавых, кампенсацыйных і спецыяльных абаронных мер у адносінах да тавараў, якія вырабляюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь;
  • удзел у распрацоўцы прапаноў па павелічэнні экспартнага патэнцыялу краіны;
  • садзейнічанне абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь за мяжой;
  • садзейнічанне прыцягненню замежных інвестыцый у эканоміку краіны, фарміраванню спрыяльнага інвестыцыйнага іміджу Рэспублікі Беларусь за мяжой і павышэнню яе інвестыцыйнага рэйтынг

     
Прапановы накіроўвайце па наступным адрасе:

Дэпартамент знешнеэканамічнай дзейнасці
Міністэрства замежнах спраў Рэспублікі Беларусь
вул. Леніна, 19
220030 Мінск
 
тэлефон/факс: 327 84 57
e-mail: mail@mfa.gov.by