В Беларусь без визы

Сістэма падтрымкі экспарту

У Рэспубліцы Беларусь створаны неабходная заканадаўчая база і інстытуцыянальная аснова функцыянавання сістэмы падтрымкі экспарту. Працуюць аналагi замежных iнстытутаỹ падтрымкi экспарцёраỹ: БРУПЭIС «Белэксiмгарант», ААТ «Прамагралiзiнг», IРУП «Нацыянальны цэнтр маркетынга i кан’юнктуры цэн», Беларуская гандлева-прамысловая палата, міжурадавыя камісіі (камітэты, саветы), саветы дзелавога супрацоўніцтва з замежнымі краінамі.

Асноватворным дакументам у сферы экспартнага крэдытавання і страхавання экспартных рызык з дзяржпадтрымкай з'яўляецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)».

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 45 ад 24 студзеня 2013 г. «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2011 г. № 261» ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» дадзена права выдаваць экспартныя крэдыты на суму не менш за 1 млн. долараў ЗША на ўмовах, вызначаных Указам № 534:

рэзідэнтам для набыцця ва ўласнасць тавараў для перадачы ў міжнародны лізінг;

нерэзідэнтам для набыцця тавараў у беларускіх арганізацый.

Страхаванне экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы ажыццяўляецца ўпаўнаважанай страхавой кампаніяй БРУПЭIС «Белэксимгарант». Страхавое пакрыццё па такіх рызыках выплачваецца з прыцягненнем пры неабходнасці сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

Прадугледжана распаўсюджванне норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 на аперацыі фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу). Банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі Рэспублiкi Беларусь (фактары) могуць ажыццяўляць фінансаванне рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь пад уступку грашовага патрабавання (факторынг) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў з дысконтам.

У рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2009 г. № 466 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, зробленых у Рэспубліцы Беларусь» працягвае рэалізоўвацца механізм стымулявання замежных спажыўцоў беларускай прадукцыі з выкарыстаннем рэсурснай і кліенцкай базы замежных банкаў.

У мэтах забеспячэння комплекснай інфармацыйна-маркетынгавай падтрымкі знешнеэканамічнай дзейнасці беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый IРУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн» ажыццяўляецца прадстаўленне ў сетцы Інтэрнэт і ў міжнародных інфармацыйна-гандлёвых сетках экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь. Для гэтых мэт створаны партал Export.by — комплексная віртуальная выстаўка беларускіх суб'ектаў гаспадарання.

1 жніўня 2016 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь зацверджана Нацыянальная праграма падтрымкі і развіцця экспарту на 2016 — 2020 гады.
 

русская версия      English version