Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Візы і консульскія пытанні / Выезд грамадзян Беларусі за мяжу

Выезд за мяжу: парады аб тым, як лепш падрыхтавацца да паездкі за мяжу

Выязджаеце за мяжу на адпачынак ці ў дзелавую камандзіроўку? На знаёмства з нашымі парадамі вам не спатрэбіцца шмат часу, а яны, у сваю чаргу, дапамогуць лепш зарыентавацца ў тым, як правільна падрыхтавацца да паездкі за мяжу. Акрамя таго, вы можаце загрузіць інфармацыю з нашымі парадамі ў выглядзе буклета на малюнку ніжэй (pdf-файл, 1,5 мгб), раздрукаваць яго і ўзяць з сабой у дарогу.

 

Для ўезду ў замежныя дзяржавы вам спатрэбяцца сапраўдны пашпарт і віза або іншы дазвольны дакумент, прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам замежнай дзяржавы.

Інфармацыю аб тым, якія краіны вы можаце наведаць без візы, гл.тут
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі адносна парадку ўезду ў інтарасуючую вас краіну вам неабходна звярнуцца ў бліжэйшае дыпламатычнае прадстаўніцтва гэтай краіны (кантактныя дадзеныя гл. тут)
 
Для ўезду ў шэраг краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі неабходна абавязковая наяўнасць міжнароднага сертыфіката аб вакцынацыі супраць жоўтай ліхаманкі, або для ўезда ў якія такая вакцынацыя рэкамендуецца. больш падрабязна
 
З інфармацыяй аб краінах з  неспрыяльным становішчам па інфекцыйных хваробах, якія ўяўляюць ці могуць уяўляць сабой надзвычайную сітуацыю ў сферы аховы грамадскага здароўя, што мае міжнароднае значэнне, і аб мерах асабістай прафілактыкі перад выездам за мяжу можна азнаёміцца на сайце ДУ “Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” па адрасе www.rcheph.by.
 
Перад выездам не палянуйцеся азнаёміцца з інфармацыяй аб дзяржаве знаходжання, асабліва аб становішчы ўнутры краіны, звычаях, асаблівасцях паводзін.
 
Важна памятаць, што з 5 красавіка 2010 года ўвайшоў у сілу Візавы кодэкс Еўрапейскага саюза, асобныя палажэнні якога непасрэдна распаўсюджваюцца і на грамадзян Рэспублікі Беларусь.
 
Так, артыкул 12 адзначанага нарматыўнага дакумента ЕС прадугледжвае, што пры звароце за атрыманнем шэнгенскай візы іншаземец павінен прадставіць праязны дакумент (пашпарт), які адпавядае наступным крытэрыям:
 
-        тэрмін дзеяння павінен перавышаць дату плануемага выезду іншаземца з тэрыторыі дзяржавы-члена ЕС не менш, чым на тры месяцы;
 
-        мець не менш за дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для віз;
 
-        быць выдадзены на працягу папярэдніх дзесяці гадоў.
 
Пры выездзе за мяжу
 
Праверце тэрмін дзеяння вашага пашпарта і наяўнасць у ім візы, якая дазваляе ўезд у краіну, у якую вы накіроўваецеся. Запішыце для сябе яго нумар, дату і месца выдачы альбо зрабіце ксеракопію.
 
Праверце пашпарт на наяўнасць пашкоджанняў, плям і пабочных запісаў. Іх у пашпарце не павінна быць. Трымайце пашпарт пры сабе і не пакідайце яго ў заклад.
 
Вазьміце з сабою іншыя дакументы, якія пацвярджаюць вашу асобу на выпадак страты або крадзяжу пашпарта, і 2-3 фотаздымкі, у тым ліку вашых дзяцей.
 
Удакладніце і майце пры сабе адрасы кампаніі, па запрашэнні якой вы накіроўваецеся за мяжу. Не забудзьце арыгіналы турыстычных ваўчэраў, афіцыйных запрашэнняў.
 
Уважліва аднясіцеся да афармлення медыцынскай страхоўкі. Выбірайце правераныя агенцтвы, даведаўшыся, якія медпаслугі вам прапануюць у краіне знаходжання, і як яны будуць аплачвацца.
 
Паведаміце сваякам, сябрам аб паездцы, пакіньце нумары кантактных тэлефонаў. Майце пры сабе кантактныя дадзеныя пасольства і консульскай установы ў краіне, у якую вы накіроўваецеся.
 
У выпадку неабходнасці атрымання кампетэнтнай прававой кансультацыі, звяртайцеся за дапамогай у консульскую ўстанову Беларусі.
 
Што для вас можа зрабіць беларускі консул?
 
У выпадку страты ці крадзяжу пашпарта выдаць вам пасля пацвярджэння асобы пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.
 
Інфармаваць вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.
 
Прымаць на разгляданне хадайніцтвы па пытаннях грамадзянства і пастаяннага жыхарства за мяжой.
 
Выдаць вам нацыянальны пашпарт, калі вы пражываеце за мяжой і аформілі ў вызначаным парадку выезд на пастаяннае жыхарства з Беларусі.
 
У рамках кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні, легалізаваць дакументы.
 
Інфармаваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках , затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Беларусі.
 
Чаго для вас беларускі консул зрабіць не можа?
 
 Аплаціць выдаткі па вашаым знаходжанні, лячэнні за мяжой і вяртанні ў Беларусь.
 
У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела ці ўрны з прахам.
 
Аказаць садзейнічанне ў вашым працаўладкаванні ў краіне знаходжання.
 
Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, умешвацца ў судовы разгляд.
 
У непрадбачаных сітуацыях
 
У выпадку затрымання мясцовымі праваахоўнымі органамі, пагроз з боку трэціх асоб, ДТЗ альбо іншых непрадбачаных сітуацый, неадкладна паведаміце аб гэтым у пасольства ці консульскую ўстанову Беларусі.
 
Не падпісвайце пратаколы або іншыя дакументы на замежнай мове без разумення іх зместу. У адпаведнасці з заканадаўствам шэрага краін гэтыя дакументы могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства.
 
Памятайце аб неабходнасці па законе некаторых краін запоўніць мытную дэкларацыю пры перасячэнні мяжы.
 
Нядбайнае стаўленне да афармлення медыцынскай страхоўкі можа абярнуцца буйнымі выдаткамі ў выпадку хваробы ці няшчаснага выпадку.
 
Ніколі не пашкодзіць ксеракопія ўсіх дакументаў, якія маюць адносіны да паездкі. Ксеракопіі будуць карыснымі ў выпадку страты пашпарта ці іншых сітуацыях у краіне знаходжання.
 
Даведацца аб тым, у якіх краінах размешчаны дыпламатычныя і консульскія ўстановы Беларусі, можна тут.

 

Дадатковую інфармацыю па бяспечным выяздзе за мяжу можна атрымаць на сайце міжнароднай праграмы “Ла Страда”.


Інфармацыя аб тым, у якія краіны грамадзяне Беларусі могуць уязджаць без віз
 русская версия