Áåëàðóñü . Ôàêòû

Інфармацыя аб бязвізавым перамяшчэнні праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск

Згодна з Указам*, уезд і выезд грамадзян 80 дзяржаў** у бязвізавым рэжыме на тэрмін да 5 сутак ажыццяўляецца толькі праз пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Парадак бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, а таксама якія маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Дзеянне Указа не распаўсюджваецца таксама на замежных грамадзян, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх пашпарты пад увагу не прымаюцца.

Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у бязвізавым рэжыме праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск замежным грамадзянам неабходна пры сабе мець:

 — сапраўдны пашпарт ці іншы дакумент для выезду за мяжу, які яго замяняе;

 — грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або ў беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым дзвюм базавым велічыням);

 — медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 тысяч еўра, які дзейнічае ў Беларусі.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.

--------------------------------

* Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян”

** Дадатак да Указа (пералік дзяржаў)