Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб візіце ў Беларусь Выканаўчага сакратара Падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў

20-04-2017

19 красавіка 2017 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Выканаўчым сакратаром Падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ПК АДУЗЯВ) Ласіна Зербо, які знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўступлення ў сілу Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, праблематыку ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання.

У рамках візіту Л.Зербы таксама прыняў удзел у «круглым стале» «Час завяршыць тое, што пачалося 20 гадоў таму. ДУЗЯВ як інструмент умацавання даверу ў галіне нераспаўсюджвання і раззбраення », які прайшоў у МЗС.
Сярод удзельнікаў форуму былі кіраўнікі замежных дыпмісій, акрэдытаваных у Беларусі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і навуковых колаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў.

У сваім выступленні В.Рыбакоў падкрэсліў прыхільнасць Беларусі працэсу ядзернага раззбраення, а таксама звярнуў увагу на асаблівы ўклад нашай краіны ў забеспячэнне міжнароднай стабільнасці і бяспекі. Намеснік Міністра нагадаў удзельнікам мерапрыемства аб тым, што дваццаць гадоў таму Беларусь завяршыла працэс вываду ядзернай зброі са сваёй тэрыторыі, тым самым пацвердзіўшы сваю ролю рэгіянальнага лідэра ў галіне бяспекі.

У якасці найбольш свежага і яркага прыкладу намаганняў Беларусі па забеспячэнні міжнароднай стабільнасці і бяспекі В.Рыбакоў прывёў факт завяршэння знішчэння беларускім бокам супрацьпяхотных мін ПФМ-1 у рамках выканання Атаўскай канвенцыі. Намеснік Міністра заклікаў дзяржавы, якія не падпісалі і не ратыфікавалі ДУЗЯВ, зрабіць гэта ў самы кароткі час.

У ходзе мерапрыемства адбылася дыскусія па прыярытэтам АДУЗЯВ і мерах умацавання міжнароднай бяспекі. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел сустаршыня „групы мудрацоў» АДУЗЯВ Ангела Кейн, якая да нядаўняга часу займала пасаду намесніка Генеральнага сакратара ААН па пытаннях раззбраення.

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Рэдкія кадры цырымоніі вываду ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі (1996 г.).

русская версия      English version