Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін «Усходняга партнёрства» і Вышаградскай групы

15-03-2017

15 сакавіка 2017 г. у г.Мінску ўпершыню адбылася рабочая сустрэча намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» (УП) і Вышаградскай групы (ВГ) пад старшынствам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі і намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча Марэка Зюлкоўскага.

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках старшынства Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве і Польшчы ў Вышаградскай групе.

Да ўдзельнікаў пасяджэння з прывітальным словам звярнуўся Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей, які пацвердзіў прыхільнасць да развіцця прадметнага супрацоўніцтва паміж краінамі «Усходняга партнёрства» і Вышаградскай групы ў сферах узаемнага інтарэсу.

У ходзе сустрэчы разгледжаны пытанні развіцця ўзаемадзеяння мясцовых і рэгіянальных уладаў краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» і Вышаградскай групы, супрацоўніцтва ў сферы транспарту, трансгранічнага супрацоўніцтва, прасоўвання «сумяшчальнасці» ў рэгіёне, а таксама праблематыка актывізацыі кантактаў паміж дзяржавамі УП і ВГ у сферы адукацыі.

Акрамя таго, закрануты пытанні бягучага ўзаемадзеяння краін-удзельніц УП і ВГ у рамках ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства», абмеркаваны падыходы удзельнікаў мерапрыемства да маючага адбыцца саміту УП у лістападзе 2017 года.

--------------------------------------------------------
Стэнаграма падыходу да прэсы намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь А.Краўчанкі па выніках сустрэчы намеснікаў міністраў краін-удзельніц Вышаградскай групы і «Усходняга партнёрства»

русская версия      English version