Áåëàðóñü . Ôàêòû

Брыфінг начальніка ўпраўлення інфармацы-прэс-сакратара МЗС Беларусі Д.Мірончыка, праведзены для прадстаўнікоў СМІ 14 верасня 2017 г.

14-09-2017

Аб удзеле Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея ў рабоце 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Ёрку

Об участии Республики Беларусь в Международной специализированной выставке «ЭКСПО-2017»

Аб удзеле прадстаўнікоў Беларусі ў мерапрыемствах МАГАТЭ

Аб візіце ў Рэспубліку Беларусь Міністра харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі

О белорусско-азербайджанских межмидовских консультациях по международно-правовым вопросам

О визите в Республику Беларусь делегации Тюменской области

Об участии представителя МИД Беларуси в 54-м заседании Комитета юридических советников Совета Европы по вопросам международного публичного права

Аб удзеле Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея ў рабоце 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Ёрку

12 верасня 2017 г. у штаб-кватэры ААН у г.Нью-Ёрку адкрыла сваю 72-ю сесію Генеральная Асамблея ААН. 19 верасня пачнуцца агульныя дыскусіі.

Беларусь традыцыйна прымае ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі. Дэлегацыю нашай краіны на 72-й сесіі ўзначаліць Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

У час знаходжання ў Нью-Ёрку ў якасці старшыні У.Макей прыме ўдзел на сустрэчах міністраў замежных спраў краін-членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы і міністраў замежных спраў краін-членаў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Таксама ў Нью-Ёрку пад сустаршынствам міністраў замежных спраў Беларусі і Коста-Рыкі адбудзецца сустрэча групы краін-аднадумцаў у падтрымку дзяржаў з сярэднім узроўнем даходу. Яна была сфарміравана па нашай сумеснай ініцыятыве ў мінулым годзе ў верасні для актыўнага адстойвання інтарэсаў гэтай катэгорыі дзяржаў. Чакаем, што на сустрэчы будзе прыняты план дзеянняў групы на наступны год і міністэрская дэкларацыя.

Падчас сесіі запланаваны ўдзел Міністра ў пасяджэнні Савета бяспекі ААН па пытаннях рэфармавання міратворчых аперацый, у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц Руху недалучэння, глабальным бізнес-форуме Блумберга і іншых мерапрыемствах.

Акрамя таго, У.Макей правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам ААН, а таксама з кіраўнікамі дэлегацый дзяржаў-членаў Арганізацыі.

Прыярытэтныя пытанні ў рабоце беларускай дэлегацыі на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН наступныя.

Па-першае. Беларусь у гэтым годзе мае намер актыўна прасоўваць у ААН новыя знешнепалітычныя ініцыятывы Кіраўніка беларускай дзяржавы, у першую чаргу, ініцыятыву новага глабальнага працэсу мірабудаўніцтва, аналагічнага Хельсінкскаму працэсу 1970-х гадоў з мэтай дасягнення справядлівага і лепшага сусветнага парадку, а таксама «інтэграцыі інтэграцый».

Па-другое. Мы плануем прадставіць у ААН дзве рэзалюцыі: адна з іх прысвечана тэме забароны распрацоўкі новых відаў зброі масавага знішчэння, другая — традыцыйнай для Беларусі тэме ўмацавання каардынацыі намаганняў у барацьбе з гандлем людзьмі.

Па-трэцяе. Высокі прадстаўнік Беларусі выступіць на нарадзе высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН па ажыццяўленні Глабальнага плана дзеянняў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па барацьбе з гандлем людзьмі. Гэта нарада адбудзецца 27 верасня.

Акрамя таго, мы ініцыявалі правядзенне некалькіх тэматычных мерапрыемстваў, так званых side-events, па тэматыцы барацьбы з гандлем дзецьмі і па тэматыцы раззбраення.

Таксама ўпершыню ў ААН будзе адзначацца Дзень прафесійнага перакладу (28 верасня). Ён быў заснаваны па нашай ініцыятыве, і беларуская дэлегацыя сумесна з партнёрамі арганізуе спецыяльнае мерапрыемства з гэтай нагоды.

З іншых прыярытэтных тэм хацеў бы адзначыць:

- прасоўванне інтарэсаў традыцыйнай сям'і ў ААН;

- узаемазалежнасць паміж устойлівым развіццём, бяспекай і раззбраеннем;

- падтрымка працэсаў ядзернага і звычайнага раззбраення і нераспаўсюджвання, умацавання структур калектыўнай бяспекі на глабальным, рэгіянальным і субрэгіянальным узроўнях;

- выпрацоўка калектыўных падыходаў ва ўмовах узнікнення новых пагроз і выклікаў, звязаных з устойлівым развіццём, у прыватнасці такім як «кіберзлачыннасць і інфармацыйныя пагрозы» і «штучны інтэлект».

Беларусь таксама плануе падтрымаць меры, што прымаюцца кіраўніцтвам ААН і дзяржавамі-членамі па ўмацаванні ролі Арганізацыі у міжнародных справах.

Об участии Республики Беларусь в Международной специализированной выставке «ЭКСПО-2017»

10 сентября 2017 г. завершила работу Международная специализированная выставка «ЭКСПО – 2017» в г.Астане, которая на протяжении трех месяцев принимала гостей со всего мира.

Беларусь была одним из наиболее активных участников этого масштабного мероприятия. С учетом того, что гостями ЭКСПО-2017 стало около 4 млн. человек, можно констатировать, что наш выбор в пользу участия с полноформатным национальным павильоном полностью оправдал себя.

Национальную экспозицию Беларуси на ЭКСПО-2017 посетил ряд высокопоставленных официальных лиц, в том числе главы правительств Беларуси Андрей Кобяков, России – Дмитрий Медведев, Казахстана – Бакыджан Сагинтаев, Глава Администрации Президента Республики Беларусь Наталья Кочанова, Председатель Генеральной Ассамблеи Международного бюро выставок Висенте Лоссерталес.

Экспозиция Беларуси на ЭКСПО-2017 получила высокую оценку руководства Мирового музея выставок ЭКСПО, расположенного в г.Шанхае. Из 115 стран-участниц астанинской выставки представители Музея выбрали 15, экспонаты которых войдут в экспозицию, посвященную ЭКСПО-2017. Беларусь удостоилась этой чести и передала в дар Музею макет современного пассажирского автобуса на газомоторном топливе.

Национальный колорит и самобытность белорусской культуры представил на павильоне и наш сувенирный магазин, который вошел в восьмерку лучших на ЭКСПО-2017 по объемам продаж.

Аб удзеле прадстаўнікоў Беларусі ў мерапрыемствах МАГАТЭ

Цяперашні перыяд, як я і казаў, з'яўляецца вельмі актыўным на пляцоўцы МАГАТЭ.

На гэтым тыдні ў штаб-кватэры Арганізацыі ў Вене адбываецца сесія Савета кіраўнікоў Агенцтва. У яе рабоце бярэ ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Пастаянным прадстаўніком пры міжнародных арганізацыях у Вене Аленай Купчыной. Беларусь выбрана ў Савет на перыяд 2015-2017 гг., і гэта пасяджэнне з'яўляецца для нашай дэлегацыі завяршальным у статусе паўнапраўнага члена Савета кіраўнікоў Агенцтва.

Парадак дня пасяджэння насычаны і ўключае разгляд дакладаў па шэрагу ключавых напрамкаў дзейнасці МАГАТЭ. Сярод іх — умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва па ядзернай бяспецы, забеспячэнне фізічнай ядзернай бяспекі, развіццё ядзернай навукі і тэхналогій, гарантыі нераспаўсюджвання ядзернай зброі.

На наступным тыдні ў Вене адбудзецца 61-я сесія Генеральнай канферэнцыі Агенцтва. Яна з'яўляецца галоўным кіруючым органам МАГАТЭ і на сваіх штогадовых сесіях прымае рашэнні па ўсіх ключавых пытаннях дзейнасці Агенцтва.

У Генканферэнцыі прыме ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра энергетыкі Міхаілам Міхадзюком.

Запланаваны сустрэчы дэлегацыі з прадстаўнікамі кіраўніцтва і ў сакратарыяце Агенцтва па пытаннях практычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і МАГАТЭ, якое адбываецца па вельмі шырокім спектры. У тым ліку будзе абмяркоўвацца арганізацыя экспертных і ацэначных місій МАГАТЭ, звязаных з забеспячэннем бяспекі. Як вядома, Беларусь запрасіла такія місіі, і яны будуць праведзены да ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС. У прыватнасці, у сакавіку 2018 года наша краіна прыме ацэначную місію МАГАТЭ па аварыйнай гатоўнасці і рэагаванні, а бліжэй да ўводу ў дзеянне першага энергаблока АЭС — місію па эксплуатацыйнай бяспекі станцыі.

На палях Генканферэнцыі будзе арганізавана выстаўка, прысвечаная Беларускай АЭС. Прэзентацыя нашай станцыі на пляцоўцы Агенцтва будзе праводзіцца ўжо ў трэці раз.

Аб візіце ў Рэспубліку Беларусь Міністра харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі

16-20 верасня 2017 г. Беларусь наведае з візітам мангольская дэлегацыя на чале з Міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Пурэвійн Сэргэлэнам.

Падчас візіту адбудзецца чацвёртае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, старшынёй беларускай часткі якой з'яўляецца Міністр прамысловасці Віталь Воўк.

У ходзе пасяджэння будуць абмеркаваны пытанні актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, уключаючы пашырэнне паставак беларускай тэхнікі ў Манголію.

Таксама запланаваны сустрэчы мангольскай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрна «Беллегпрам», наведванне прадпрыемстваў прамысловага і аграпрамысловага комплексаў.

О белорусско-азербайджанских межмидовских консультациях по международно-правовым вопросам

19-20 сентября 2017 г. в  г.Минске состоятся белорусско-азербайджанские межмидовские консультации по международно-правовым вопросам.

Стороны проведут сверку перечней международных межгосударственных, межправительственных и межведомственных международных договоров, действующих между сторонами или прекративших свое действие, а также перечней проектов международных договоров, которые в настоящее время находятся на рассмотрении государственных органов сторон.

Участники консультаций обменяются опытом организации работы договорно-правовых служб МИД Беларуси и Азербайджана, проанализируют взаимовыгодные пути сотрудничества в рамках международных организаций.

О визите в Республику Беларусь делегации Тюменской области

20-22 сентября 2017 г. состоится визит в Беларусь российской делегации во главе с заместителем губернатора Тюменской области Владимиром Чейметовым.

В рамках визита предусматривается проведение заседания Рабочей группы по торгово-экономическому и научно-техническому сотрудничеству между Республикой Беларусь и Тюменской областью.

Состоятся также встречи и переговоры в ряде отраслевых министерств, ведомств, организаций, заинтересованных в развитии и активизации взаимодействия.
 
Об участии представителя МИД Беларуси в 54-м заседании Комитета юридических советников Совета Европы по вопросам международного публичного права

21-22 сентября 2017 г. в г.Страсбурге состоится 54-е заседание Комитета юридических советников Совета Европы по вопросам международного публичного права. В заседании примет участие начальник главного договорно-правового управления МИД Беларуси Андрей Метелица.

В ходе мероприятия планируется обсудить решения и мнения Комитета министров Совета Европы по вопросам, касающихся Комитета юрсоветников, в том числе иммунитеты государств и международных организаций, работу Комиссии международного права ООН, вопросы международного гуманитарного права, структуру и функции юридических служб министерств иностранных дел государств-членов Совета Европы.