Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Шматбаковае супрацоўнiцтва

Шматбаковае супрацоўніцтва

Адным з накірункаў знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ўдзел у працы універсальных і спецыялізаваных, глабальных і рэгіянальных міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў.

У час глабалізацыі сусветнай эканомікі, нарастання новых глабальных выклікаў і пагроз патрабуюцца дзейныя міжнародныя шматбаковыя механізмы рэагавання на гэтыя праблемы і рэгулявання сучасных эканамічных, сацыяльных і палітычных працэсаў. Гэтую ролю і выконвае шматбаковае супрацоўніцтва.

Акрамя традыцыйнага ўдзелу Рэспублікі Беларусь у дзейнасці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Руху недалучэння, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, актыўна развіваецца ўзаемадзеянне з партнёрамі ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і арганізацый на постсавецкай прасторы: СНД, ЕАЭС і АДКБ.

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Беларусь разглядае СНД у якасці важнага інтэграцыйнага аб'яднання з велізарным патэнцыялам супрацоўніцтва і выступае за актывізацыю працэсаў, накіраваных на далейшае ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі СНД.

У горадзе Мінску знаходзіцца штаб-кватэра Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У сталіцы Рэспублікі Беларусь неаднаразова прымаліся лёсавызначальныя для ўсіх дзяржаў Садружнасці рашэнні.

Прыярытэтныя задачы развіцця супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці вызначаны ў Канцэпцыі далейшага развіцця СНД ад 2007 года і Плане асноўных мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.

З 1 студзеня 2010 года пачаў функцыянаваць Мытны саюз Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі.

З 1 студзеня 2012 года ўведзены ў дзеянне пакет з 17 базавых дамоў, якія фармуюць АЭП.

29 мая 2014 г. на паседжанні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады (ВЕАЭС) у Астане прэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі падпісана Дамова пра Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС). Дамова набыла моц 1 студзеня 2015 г.

Еўразійская эканамічная супольнасць выканала пастаўленую перад ім асноўную задачу па фармаванні МС/АЭП На паседжанні Міждзяржаўнай рады ЕўрАзЭС у Мінску 10 кастрычніка 2014 г. кіраўнікі дзяржаў-чальцоў Супольнасці падпісалі Дамову пра спыненне дзейнасці ЕўрАзЭС. 

Неабходнасць памякчэння наступстваў глабальнага эканамічнага крызісу для Рэспублікі Беларусь і правядзення ў краіне структурных рэформ у сферы эканомікі і фінансаў абумовілі сучасную тэндэнцыю пашырэння супрацоўніцтва нашай краіны з вядучымі міжнароднымі фінансавымі і эканамічнымі арганізацыямі – Міжнародным валютным фондам, Сусветным банкам, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН і Канферэнцыяй ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Важным напрамкам дзейнасці Міністэрства замежных спраў з’яўляецца прыцягненне рэсурсаў і экспертнага патэнцыялу спецыялізаваных міжурадавых арганізацый для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2010 года падпісана першая ў гісторыі Рамачная праграма ААН па аказанні дапамогі ў мэтах развіцця для Рэспублікі Беларусь на перыяд 2011-2015 гадоў. Гэта дакумент стратэгічнага планавання ўзаемадзеяння Урада Рэспублікі Беларусь з усімі спецыялізаванымі ўстановамі, фондамі і праграмамі сістэмы ААН, якія працуюць у Беларусі. Ён прадугледжвае рэалізацыю ў краіне праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі на агульную суму ў 490 млн долараў ЗША.

Да шматбаковага супрацоўніцтва таксама адносіцца ўзаемадзеянне Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі структурамі, членам якіх наша краіна не з’яўляецца (ЕС, НАТА, ШАС і інш.), удзел беларускіх дэлегацый у шматбаковых міжнародных форумах самай рознай накіраванасці.