Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Знешні гандаль

Знешні гандаль Беларусі

Знешні гандаль таварамі

Структура прамысловага комплексу вызначае высокую ступень адкрытасці эканомікі Рэспублікі Беларусь, яе арыентаванасць на знешнія рынкі. Больш за 50% вырабленных ў краіне тавараў пастаўляецца на экспарт.

У апошняе дзесяцігоддзе дынаміка знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь характарызуецца імклівым павелічэннем аб'ёмаў тавараабароту і паслуг. Гэта абумоўлена высокімі тэмпамі эканамічнага росту, павышэннем навукова-тэхнічнага і транзітнага патэнцыялу, удзелам у інтэграцыйных працэсах у рамках СНД, а таксама дыверсіфікацыяй гандлёва-эканамічных адносін з іншымі рэгіёнамі свету.

Дынаміка аб'ёмаў знешняга гандлю таварамі Рэспублікі Беларусь прыведзена ў табліцы.

(млн. долараў ЗША)
   2000  2005 2013  2014 2015 студзень-верасень
2015

студзень-верасень
2016

студзень-верасень 2015 у %
да студзеня-
верасня 2016

Абарот 15 972 32 687 80 226 77 180 56 997 42 757 36 887 86,3
Экспарт 7 326 15 979 37 203 36 392 26 686 20 457 17 245 84,3
Iмпарт 8 646 16 708 
43 023 40 788 30 312 22 301 19 642 88,1
Сальда -1 320 -729 -5 820 -4 396 -3 626  -1 844 -2 397  

Экспарт прадукцыі прадстаўлены шырокай наменклатурай.

Да найважнейшых экспартных пазіцый адносяцца нафтапрадукты і нафта, калійныя і азотныя ўгнаенні, металапрадукцыя, грузавыя і легкавыя аўтамабілі, трактары, шыны, малочная і мясная прадукцыя, мэбля.

Аснову імпарту складаюць энергарэсурсы (нафта і прыродны газ), сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя (металы і вырабы з іх, сыравіна для хімічнай вытворчасці, часткі машын), тэхналагічнае абсталяванне.

Беларусь падтрымлівае гандлёвыя адносіны больш чым са 180 дзяржавамі свету.

Асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з'яўляецца Расійская Федэрацыя, на яе долю прыпадае каля 40% беларускага экспарту і больш за палову аб'ёму імпарту.

Другое месца ў тавараабароце Беларусі займае Еўрапейскі саюз, на долю якога прыпадае каля 30% беларускага экспарту і пятая частка імпарту. Да ліку еўрапейскіх краін, з якімі Беларусь мае найбольш развітыя гандлёва-эканамічныя адносіны, адносяцца Вялікабрытанія, Германія, Літва, Нідэрланды, Польшча, Латвія, Італія, Бельгія, Чэшская Рэспубліка.

Сярод краін СНД, пасля Расіі, другое месца займае Украіна, трэцяе — Казахстан.

Дынамічна развіваюцца гандлёвыя адносіны з традыцыйнымі партнёрамі ў Лацінскай Амерыцы — Кубай, Эквадорам, Бразіліяй, у Азіяцкім рэгіёне — Кітаем, Сiрыяй, Катарам, ААЭ, Інданэзіяй.

Знешні гандаль паслугамі

Дынаміка аб'ёмаў знешняга гандлю паслугамі Рэспублікі Беларусь прыведзена ў табліцы.

(млн. долараў ЗША)
  2000  2005 2013  2014  2015 студзень-верасень
2015

студзень-верасень
2016

студзень-жнівень 2015 у %
да студзеня-
верасня 2016

Абарот   1 536 3 483 12 760 13 431 11 023 8 192 8 234 100,5
Экспарт 1 000 2 342 7 506 7 820 6 674 4 949 4 986 100,8
Iмпарт 536 1 141 5 254 5 611 4 350 3 243 3 248 100,2
Сальда 465 1 201 2 252 2 209 2 324 1 706 1 739  

Каля 50% ад агульнага аб'ёму беларускага экспарту паслуг складаюць транспартныя паслугі, што абумоўлена выгадным геаграфічным становішчам Рэспублікі Беларусь.

Да асноўных артыкулаў экспарту гэтак жа адносяцца кампутарныя і будаўнічыя паслугі.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў сферы паслуг з'яўляюцца Расія (каля 40% аб'ёму экспарту) і ЕЗ (больш за чвэрць экспарту).

русская версия      English version