Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Кантакты / Электронны зварот

Электронныя звароты

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Об обращениях граждан и юридических лиц» (далей – Закон) зварот у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь можа ажыццяўляцца ў пісьмовай, электроннай або вуснай форме.

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах (артыкул 12 Закона).
 
Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (далей – МЗС) па наступным адрасе:
 
вул. Леніна, 19, г. Мінск, 220030
 
Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты mail@mfa.gov.by або праз запаўненне формы электроннага звароту грамадзян ці формы электроннага звароту юрыдычных асоб i індывідуальных прадпрымальнікаў.
 
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб МЗС разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона.
 
У адпаведнасці з Законам электронны зварот – гэта зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі або размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт (артыкул 1 Закона).
 
Электронныя звароты, якія паступілі ў МЗС, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных артыкулам 25 Закона, і павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім – пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.
 
Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
  • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.
 
Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
  • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
 
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы (артыкул 16 Закона).
 
Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або праз накіраванне заявы ў электроннай форме тым ж спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот (артыкул 25 Закона).
 
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, пазначаны ў электронным звароце.
 
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:
  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
  • у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, на які па тэхнічных прычынах не ўдалося накіраваць адказ (паведамленне).
 
У выпадку, калі электронныя звароты, якія паступаюць ад розных заяўнікаў, маюць аналагічны змест і носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніцтва МЗС або асобы, упаўнаважанай падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце МЗС у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без адпраўлення адказаў (паведамленняў) заяўнікам (артыкул 25 Закона).
 
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў МЗС, а тыя звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі (артыкул 17 Закона).
 
Пры невыкананні патрабаванняў, вызначаных у частках першай і другой пункта 2 артыкула 25 Закона, электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона, калі:
  • не змяшчае прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчае найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • не змяшчае поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • не змяшчае сутнасці звароту;
  • змяшчае тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчае нецэнзурныя ці зняважлівыя словы або выказванні;
  • падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зварот з'яўляецца зваротам работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчае пытанні, якія не датычацца кампетэнцыі МЗС;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот і ў ім не выкладзены новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўніком спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Адказ МЗС на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйшую арганізацыю – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
 
Адказ МЗС на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйшую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
 
Адказ на скаргу ў вышэйшую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое датычыцца кампетэнцыі адпаведнай вышэйшай арганізацыі.

 

Форма электроннага звароту грамадзян

Форма электроннага звароту юрыдычных асоб i індывідуальных прадпрымальнікаў