Áåëàðóñü . Ôàêòû

Краiны i рэгiёны

Развіццё ўзаемадзеяння з Расійскай Федэрацыяй і Еўрасаюзам

Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў максімальнай рэалізацыі патэнцыялу стратэгічнага партнёрства ў адносінах з Расійскай Федэрацыяй. Цесная сувязь паміж дзяржавамі абумоўлена геаграфічнымі, геапалітычнымі, гістарычнымі і іншымі фактарамі, узаемнай дапаўняльнасцю дзвюх эканомік, кааперацыйнымі сувязямі прадпрыемстваў.

Асноўныя знешнепалітычныя задачы на расійскім напрамку – нарошчванне аб’ёмаў беларускага экспарту, эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу непасрэдных сувязей паміж рэгіёнамі дзвюх краін, паглыбленне кааперацыі, пашырэнне беларускай тавараправоднай сеткі, прыцягненне інвестыцый.

Будуючы ўзаемакарыснае супрацоўніцтва з Расіяй, Беларусь няўхільна прытрымліваецца прынцыпу безумоўнага захавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці бакоў, дакладнага і адказнага выканання імі сваіх міжнародных абавязкаў.

Прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусi на еўрапейскiм вектары з’яўляецца інтэнсіфікацыя партнёрства з краiнамi Еўрасаюза ў сферах узаемнага зацікаўлення: гандаль і інвестыцыi, транспарт, транзіт, трансмежнае і рэгіянальнае супрацоўніцтва, спрашчэнне візавага рэжыму, ахова навакольнага асяроддзя.

Беларусь – надзейны партнёр Еўрасаюза не толькі з пункту гледжання падтрымкі сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў рэгіёне, але і па стратэгічна важных пытаннях агульнаеўрапейскага значэння: забеспячэння ваенна-палітычнай, энергетычнай і экалагічнай бяспекі, барацьбы са злачыннасцю, наркатрафікам, нелегальнай міграцыяй.

Мы выступаем за развіццё раўнапраўнага дыялогу і ўсебаковага супрацоўніцтва з Еўракамісіяй і дзяржавамі-ўдзельніцамі ЕС, у тым ліку, у межах ініцыятывы “Усходняе партнёрства”.

Доўгатэрміновая мэта Рэспублікі Беларусь – забеспячэнне збалансаванага ўзаемакарыснага ўзаемадзеяння як з Еўрасаюзам, так і з Расіяй.


Шматбаковае супрацоўніцтва на прасторы СНД

Рэспубліка Беларусь выступае за інтэнсіфікацыю шматпланавага супрацоўніцтва з краінамі СНД як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў – Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскага эканамічнага саюза, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

СНД валодае значным патэнцыялам інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Гэта, у першую чаргу, эканамічнае супрацоўніцтва, рэалізацыя палажэнняў Дагавора аб зоне свабоднага гандлю, стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі, далейшае фарміраванне адукацыйнай і інфармацыйнай прасторы, развіццё гуманітарнага, прыгранічнага і трансгранічнага супрацоўніцтва, узмацненне экалагічнай бяспекі, актывізацыя супрацоўніцтва ўдзельнікаў Садружнасці ў галіне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, тэрарызмам, у ваеннай сферы, умацаванне іміджу СНД.

Прынцыпова новыя перспектывы для нацыянальных інтарэсаў дзяржаў-удзельніц адкрывае Еўразійскi эканамічны саюз. Уступленне ў сілу з 1 студзеня 2015 года Дагавора аб ЕАЭС — гэта якасны крок наперад па фарміраванні заснаванага на нормах і прынцыпах СГА агульнага рынку з насельніцтвам больш за 173 млн. чалавек з высокім вытворчым, навуковым і тэхналагічным патэнцыялам.

У рамках ЕАЭС будуць створаны дадатковыя ўмовы для мадэрнізацыі і ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі за кошт забеспячэння свабоды руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў, рэалізацыі ўзгодненай альбо адзінай палітыкі ў ключавых сектарах эканомікі, развіцця кааперацыйных сувязяў, рэалізацыі сумесных інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, адзіных правілаў канкурэнцыі, стандартаў і патрабаванняў да тавараў і паслуг, доступу да паслуг натуральных манаполій і рынку дзяржаўных закупак.

Рэспубліка Беларусь мае намер садзейнічаць умацаванню Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па ўсіх напрамках яе дзейнасці (палітычнаму, ваеннаму, ваенна-тэхнічнаму, інфармацыйнаму); развіццю супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з наркатрафікам, нелегальнай міграцыяй, міжнароднай арганізаванай злачыннасцю; умацаванню каардынацыі дзеянняў дзяржаў-удзельніц Арганізацыі; наладжванню канструктыўнага ўзаемадзеяння АДКБ з іншымі міжнароднымі і рэгіянальнымі аб’яднаннямі. 
 
Краіны сусветнага Поўдня
 
Беларусь мае намер умацоўваць і пашыраць дальнюю “знешнепалітычную дугу” саюзнікаў і партнёраў у азіяцкім, лацінаамерыканскім, блізкаўсходнім і афрыканскім рэгіёнах, выводзіць супрацоўніцтва з яе апорнымі кропкамі на ўзровень стратэгічнага партнёрства.
 
Дыверсіфікацыя гандлю, паглыбленне эканамічнай кааперацыі з краінамі названых рэгіёнаў планеты з’яўляюцца важнай перадумовай росту для экспартаарыентаванай беларускай эканомікі.
 
Асноўныя напрамкі развіцця адносін – актывізацыя палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння з традыцыйнымі партнёрамі (ААЭ, Аргентына, Бразілія, Венесуэла, В’етнам, Егіпет, Індыя, Іран, Кітай, Куба, ПАР, Сірыя, Японія), наладжванне дыялога і актыўны выхад і замацаванне на рынках дзяржаў, якія маюць значны патэнцыял для ўзаемакарыснага супрацоўніцтва (Ангола, Аўстралія, Балівія, Інданезія, Камбоджа, Катар, Калумбія, Лаос, Малайзія, Мазамбік, Манголія, Нігерыя, Нікарагуа, Пакістан, Перу, Сірыя, Судан, Шры-Ланка, Эквадор, Эфіопія і іншыя).
 
Злучаныя Штаты Амерыкі
 
Рэспубліка Беларусь выступае за развіццё канструктыўнага і раўнапраўнага дыялога з ЗША, пашырэнне поўнафарматнага двухбаковага супрацоўніцтва па актуальных глабальных пытаннях (барацьбе з гандлем людзьмі, процідзеянні распаўсюджванню наркатычных і псіхатропных рэчываў, процідзеянні кіберзлачынствам і распаўсюджванню дзіцячай парнаграфіі ў інтэрнэце, абароне ядзерных аб’ектаў, нераспаўсюджванню ЗМЗ), заснаванага на ўзаемным уліку інтарэсаў.