В Беларусь без визы

Азія і Афрыка

Беларусь і краіны Афрыкі і Блізкага Усходу

Пашырэнне адносін з 66-ю краінамі Афрыкі і Блізкага Усходу, якія дынамічна развіваюцца, а таксама 11-ю міжнароднымі рэгіянальнымі арганізацыямі набывае ўсе большае значэнне для ўмацавання “Далёкай дугі” збалансаванай знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Наша краіна ўсталявала дыпламатычныя адносіны з 48 з 54 краін афрыканскага кантыненту і з усімі дзяржавамі рэгіёну Блізкага Усходу (у тым ліку ў 2012 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Нігер і Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай, у 2013 годзе – з Рэспублікай Паўднёвы Судан і Рэспублікай Джыбуці).

Ужо ў 8 краінах – як даўніх, так і найбольш перспектыўных партнёрах (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Ізраіль, Катар, Нігерыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Сірыя, Эфіопія) – паспяхова працуюць беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы. У выніку пастаяннай дзейнасці па пашырэнні дыпламатычнай прысутнасці Рэспублікі Беларусь у 2011-2013 гг. у Афрыцы былі адчынены новыя амбасады ў Нігерыі і Эфіопіі. У 2014 годзе пачала функцыянаваць беларуская амбасада ў Дзяржаве Катар.

У той жа час беларускія паслы акрэдытаваны ў некаторых краінах па сумяшчальніцтве, г. зн., што яны маюць рэзідэнцыю ў адной дзяржаве, а выконваюць свае функцыі ў некалькіх. Усяго ў рэгіёне Афрыкі і Блізкага Усходу паслы Рэспублікі Беларусь акрэдытаваны (ці будуць акрэдытаваны ў найбліжэйшы час) па сумяшчальніцтве ў 28 краінах.

Усё шырэй выкарыстоўваецца практыка працы ў розных краінах праз інстытут ганаровых консулаў. Інтарэсы Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць ганаровыя консулы нашай краіны ў Гане, Ізраілі, Іарданіі, Іраку, Ліване, Нігерыі, Саудаўскай Аравіі, Сірыі і Судане.

У сваю чаргу ў Рэспубліцы Беларусь 7 краін Афрыкі і Блізкага Усходу прадстаўлены на ўзроўні амбасад і 4 краіны – на ўзроўні ганаровых консулаў. Цэлы шэраг паслоў (37 кіраўнікоў дыпмісій краін Афрыкі і Блізкага Усходу з рэзідэнцыяй у г.Маскве, а таксама ў г.Берліне) акрэдытаваны ў Рэспубліке Беларусь па сумяшчальніцтве.

Супадзенне пазіцый па большасці актуальных пытанняў міжнароднай павесткі дня, падобнасць падыходаў да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця садзейнічаюць пашырэнню супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі Афрыкі і Блізкага Усходу ва ўсіх галінах.

Беларусь традыцыйна развівае адносіны сяброўства і ўзаемнай падтрымкі з дзяржавамі Афрыкі і Блізкага Усходу ў розных універсальных міжнародных арганізацыях, перш за ўсё ў ААН і Руху недалучэння, а таксама мае статут назіральніка ў буйнейшых рэгіянальных арганізацыях – Афрыканскім саюзе і Лізе арабскіх дзяржаў.

Супрацоўніцтва з прыярытэтнымі партнёрамі на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы – Егіптам, Ізраілем, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, Сірыяй, краінамі Персідскага заліва – захоўвае сваю станоўчую дынаміку. Рэгулярны абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўні пазітыўна ўплывае на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі рэгіёну.

Асаблівае значэнне для Рэспублікі Беларусь з яе экспартаарыентаванай эканомікай захоўвае ”эканамічная дыпламатыя“.

Асноўным напрамкам супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі Афрыкі ў гандлёва-эканамічнай сферы з’яўляецца пашырэнне экспарту прадукцыі і паслуг. Вядзецца сістэмная праца па асваенні новых рынкаў на афрыканскім кантыненце.

У той жа час найбольш перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва з краінамі Персідскага заліва і Ізраілем з’яўляецца развіццё інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Прапрацоўваюцца і рэалізуюцца сумесныя інвестпраекты ў галіне стварэння новых прадпрыемстваў, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, гасцінічнага бізнеса, гандлю і г.д.

У 2014 годзе ў цэлым шэрагу ключавых с пукту гледжання беларускіх інтарэсаў дзяржаў Афрыкі і Блізкага Усходу захоўвалася вельмі складаная палітычная і эканамічная сітуацыя, якая ўскладняла гандль Беларусі з гэтым рэгіёнам. Тым не менш, мэтанакіраваная каардынацыя Міністэрствам замежных спраў працы дзяржаўных органаў і арганізацый садзейнічала таму, што па выніках 2014 года экспарт Рэспублікі Беларусь у краіны Афрыкі і Блізкага Усходу ў цэлым павялічыўся на 31,5 працэнта і дасягнуў 521,9 млн. долараў ЗША (станоўчае для Беларусі сальда склала больш за 127 млн. долараў).

Рэалізуюцца сумесныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, інвестыцыйнай і іншых сферах. У шэрагу краін ужо створаны сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці сучаснай аўтамабільнай і трактарнай тэхнікі па беларускіх тэхналогіях.

Беларускія прадпрыемствы і арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у міжнародных выставах і кірмашах, якія праводзяцца ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу.

Акрамя таго, пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў шэраг беларускіх прадпрыемстваў-экспарцераў, перш за ўсе МАЗ і МТЗ, штогод адкрываюць свае прадстаўніцтвы ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу. Пастаянна вядзецца праца па адкрыццю выстаў беларускай прадукціі, якія дзейнічаюць на сталай аснове, і беларускіх тарговых дамоў у найбольш перспектыўных с пункту гледжання беларускага экспарта краінах рэгіёну.

У беларускіх ВНУ штогод праходзяць падрыхтоўку сотні будучых дыпламаваных спецыялістаў з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, перш за ўсе Нігерыі, Лівана, Сірыі, Ірака і г.д.

Больш падрабязная інфармацыя аб супрацоўніцтве Беларусі з краінамі Афрыкі і Блізкага Усходу размешчана на сайтах беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.