Áåëàðóñü . Ôàêòû

Беларусь i краiны Амерыкi

ЗША

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША былі ўсталяваны 28 снежня 1991 года. У 1992 годзе ў Вашынгтоне пачало працаваць Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі.

У першыя гады існавання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і ЗША быў створаны падмурак супрацоўніцтва ў палітычный, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. У 1995, 2000 і 2005 гг., у тым ліку і для ўдзелу ў сесіях генеральнай Асамблеі ААН, адбыліся візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 1994 годзе Беларусь з кароткатэрміновым візітам наведаў Прэзідэнт ЗША.

Разам з тым, пачынаючы з 1997 года, Злучаныя Штаты пачалі ажыццяўляць у адносінах да Беларусі палітыку “выбіральнага ўзаемадзеяння”, якая прывяла да паніжэння ўзроўню міжнароднага супрацоўніцтва. У 2007-2008 гг. ЗША ўвялі абмежавальныя меры эканамічнага характару ў адносінах да канцэрна “Белнафтахім”. Гэтыя дзеянні ЗША прывялі да эскалацыі двухбаковых адносін. Беларусь была вымушана пайсці на адкліканне пасла ў ЗША і скарачэнне дыпламатычнай прысутнасці ў ЗША.

Беларусь ніколі не была зацікаўлена ў пагаршэнні адносін з ЗША. Наадварот, нармалізацыя двухбаковых адносін з’яўляецца важным накірункам знешняй палітыкі Беларусі. Беларускі бок выступае за развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння з ЗША на прынцыпах узаемапавагі і партнёрства.

У чэрвені 2009 года і ў кастрычніку 2010 года адбыліся візіты прадстаўнічых дэлегацый Кангрэса ЗША ў Мінск, падчас якіх адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтвам краіны. Павысіўся ўзровень кантактаў беларускага бока з адміністрацыяй ЗША. У снежні 2010 года адбылася першая за апошні час сустрэча міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь і дзяржсакратара ЗША, па выніках якой была
прынята сумесная заява аб супрацоўніцтве Беларусі і ЗША ў сферы ядзернай бяспекі і ядзернага нераспаўсюджання. Пашырылася беларуска-амерыканскае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях і ў сферы барацьбы з міжнародным тэрарызмам.

Нягледзячы на некаторыя супярэчнасці ў палітычнай плоскасці, да апошняга часу паступова развіваліся беларуска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя сувязі. Злучаныя Штаты з’яўляліся адным з вядучых гандлёвых партнёраў Беларусі, займаючы пятае-шостае месца па ўзроўні тавараабароту сярод краін па-за межамі СНД. Па выніках 2007 года аб’ём двухбаковага гандлю склаў 740,8 млн долараў.

Аднак, у сувязі з увядзеннем уладамі ЗША санкцый у адносінах да канцэрна “Белнафтахім”, экспарт быў пераарыентаваны з амерыканскага рынку на рынкі іншых краін.

У 2011 годзе ЗША працягвалі правядзенне ў адносінах да Беларусі палітыкі санкцый. У жніўні былі уведзены санкцыі супраць чатырох прадпрыемстваў канцэрна “Белнафтахім”. Разам з тым у 2010-2011 гадах выявілася тэндэнцыя ажыўлення двухбаковага гандлю з ЗША: беларускі экспарт у 2011 годзе склаў 81,6 млн долараў. Узровень двухбаковага тавараабароту таксама ўзрос і склаў 642,7 млн долараў. Беларусь экспартуе ў ЗША металапрадукцыю, нафтапрадукты, шкловалакно, казеін, сінтэтычныя ніці, ільняныя тканіны, вырабы дрэваапрацоўкі, аптычную прадукцыю, мэблю, прадукты харчавання.

Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь з ЗША  (у млн. долл. ЗША)


Аб’ём амерыканскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі па выніках 2011 года амаль падвоіўся ў параўнанні з 2010 годам і склаў 137,8 млн долараў.

Паступленні інвестыцый у Рэспубліку Беларусь з ЗША ў 2004-2011 гадах (у млн. долл. ЗША)

Злучаныя Штаты з’яўляюцца адным з вядучых інвестараў у Беларусь: па стане на 1 студзеня 2012 года зарэгістравана 282 сумесных і замежных прадпрыемствы з удзелам амерыканскага капіталу. Узрасла цікавасць да супрацоўніцтва з Беларуссю з боку буйных амерыканскіх кампаній, такіх як “Ханівел”, “Сіска Сістэмз”, “Навістар”, “АрвінМерытор”, “Майкрасофт”, “Сігулер Гаф”, якія сумесна з беларускімі бізнесменамі вясной 2010 года стварылі Савет дзелавога супрацоўніцтва Беларусь – ЗША. Шэраг амерыканскіх кампаній у галіне высокіх тэхналогій зарэгістраваны ў якасці рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій і маюць свае прадстаўніцтвы ў Беларусі. У 2010 г. У Беларусі адчынена прадстаўніцтва кампаніі “Майкрасофт”.

Развіваецца супрацоўніцтва з амерыканскімі дабрачыннымі арганізацыямі, якія аказваюць дапамогу Беларусі па чарнобыльскай лініі. У 2011 годзе ЗША з паказчыкам 15,1 млн долараў выйшлі на адно з першых месцаў сярод краін-донараў па аб’ёме замежнай бязвыплатнай дапамогі, якая аказваецца Беларусі.

Па лініі арганізацый Альянса ЗША “Дзеці Чарнобыля” у Злучаныя Штаты на аздараўленне і лячэнне штогод выязджала 1100-1200 беларускіх дзяцей. У 2009 годзе гэтыя праграмы былі спынены ў сувязі з неабходнасцю падпісання міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і ЗША па пытаннях аздараўлення дзяцей.

Эфектыўным з’яўляецца супрацоўніцтва паміж беларускімі і амерыканскімі праваахоўнымі органамі па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій, процідзеянню распаўсюджанню наркатычных і псіхатропных рэчываў, барацьбе з гандлем людзьмі і распаўсюджаннем дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце.

Эфектыўным з’яўляецца супрацоўніцтва паміж беларускімі і амерыканскімі праваахоўнымі органамі па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій, процідзеяння распаўсюджання наркатычных і псіхатропных рэчываў, барацьбе з гандлем людзьмі і распаўсюджаннем дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце.

Лацінская Амерыка

На фоне дынамічнага росту эканомікі большасці краін Лацінскай Амерыкі пазіцыі гэтага рыгіёну на міжнароднай арэне няўхільна ўзмацняюцца. У 2013 годзе агульны рост УВП у Лацінскай Амерыцы склаў 3,1%. Найбольш актыўна расла эканоміка Парагвая (13%), Панамы (7,5%), Балiвii (6,4%), Эквадора (4,9%), Чылі (4,7%) і Перу (4,4%).

Вялізны патэнцыял для рэалізацыі эканамічных інтарэсаў існуе ў краінах Лацінскай Амерыкі. Рэгіён з агульным насельніцтвам, амаль у 600 млн. чалавек, сумарным УВП – больш за 4,5 трлн. долараў, аб’ёмам знешнега гандлю – каля 2 трлн. долараў іграе прыкметную ролю ў сістэме міжнародных эканамічных адносін.

У гэтых умовах планамернае ўзмацненне рознабаковых адносін Беларусі з лацінаамерыканскімі дзяржавамі, а таксама буйнейшымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі гэтага рэгіёна адпавядае доўгачасовым інтарэсам нашай краіны і на практыцы дэманструе шматвектарнасць і збалансаванасць беларускай знешняй палітыкі. Для Беларусі Лацінская Амерыка мае важнасць як адна з пляцовак інтэграцыі ў сусветныя гандлёва-гаспадарчыя сувязі. Эканоміка Беларусі і вядучых краін рэгіёна па характару і структуры ўзаемна дапаўняюцца.

У цяперашні час Рэспубліка Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 31 з 33 дзяржаў Лацінскай Амерыкі.

Беларусь мае пасольствы ў Аргенцiне, Бразіліі, Венесуэле, Кубе i ў Эквадоры, а таксама ганаровыя консульствы ў Бразiлii, Дамініканскай Рэспубліцы, Нікарагауа і Эквадоры. Няўхiльна пашыраецца спiс лацiнаамерыканскiх дзяржаў у якiх кiраўнiкi беларускiх дыпламатычных мiсiй акрэдытаваны па сумяшчальніцтву.

У Беларусі дзейнічаюць пасольствы Бразіліі, Венесуэлы і Кубы, ганаровыя консульствы Дамініканскай Рэспублікі, Нікарагауа, Перу, Уругвая і Эквадора. Дыпламатычныя мicii шэрагу лацiнаамерыканскiх дзяржаў акрыдытаваны ў Беларусi па сумяшчальництву. У красавiку 2013 года паслы Мексiкi, Перу, Чылi i Гватэмалы былi акрыдытаваны ў Беларусі па сумяшчальніцтву (з рэзыдэнцыяй у г.Масква, Расiя).

Важным фактарам збліжэння пазіцый Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі на міжнароднай арэне з’яўляецца ўсвядомленая неабходнасць стварэння шматпалярнага свету. Беларусь і большасць лацінаамерыканскіх краін займаюць падобныя пазіцыі па пытаннях месца і ролі ААН, а таксама прынцыпах яе рэфармавання. У гэтых умовах адносіны Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна дынамічна пашыраюцца, ідзе актыўны працэс наладжвання і ўмацавання палітычнага дыялогу з вядучымі дзяржавамі рэгіёна.

У 2013 годзе тавараабарот Беларусі з лацінаамерыканскімі краінамі склаў 1 млрд. 53,3 млн. долараў. Экспарт беларускіх тавараў перавысіў 644,5 млн. долараў, імпарт — 408,7 млн. долараў. Аснову беларускага экспарту складаюць угнаенні і складанатэхнічная прадукцыя.

Замацавалася развіццё стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла. Прэзідэнт Венесуэлы У.Чавес наведаў Беларусь з афіцыйным візітам у ліпені 2006 года, а ў чэрвені 2007 года, ліпені  2008 года, верасні 2009 года і кастрычніку 2010 года – з рабочымі візітамі, падчас якіх былі дасягнуты дамоўленасці на вышэйшым узроўні аб сумеснай рэалізацыі праектаў супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах. У лiпенi 2013 года новы Прэзiдэнт Венесуэлы Н.Мадура з першым афiцыйным вiзiтам наведаў нашу краiну, ў вынiку якога была распрацавана «Дарожная карта развiцця супрацоўнiцтва памiж Беларусью i Венесуэлай».

Напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва канкрэтызаваны падчас візітаў у Венесуэлу на працягу 2006-2012 гадоў беларускіх урадавых дэлегацый. У снежні 2007 года адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі ў Венесуэлу, падчас якога ў Каракасе была праведзена нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь – першая ў лацінаамерыканскім рэгіёне. У сакавіку 2010 года і чэрвені 2012 года адбыліся рабочыя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкi ў Венесуэлу, падчас якіх былі дасягнуты дамоўленасці па далейшым паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва і падпісаны шэраг важных дакументаў. У красавiку 2013 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка прыняў удзел у жалобнай цырымонii у сувязi са смерцю Прэзiдэнта Венесуэлы У.Чавеса.

Вынікам плённага беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва стала адкрыццё ў Венесуэле прадстаўніцтваў РУП ВА ”Беларуснафта”, ААТ “Белгорхімпрам”, ЗАТ “Белзамежбуд”, сумесных прадпыемстваў па здабычы нафты “Петралера БелаВенесалана”, сейсма-разведывальных работах “Сісміка БелаВенесалана”, газіфікацыі “Венесуэлагазбуд”, “МАЗВен С.А.” і “ВенеМінск Тракторэс С.А.”. Завершаны будаўніцтва прадпрыемстваў па зборцы грузавых аўтамабіляў МАЗ і трактараў МТЗ, заводу па зборке цяжкай дарожна-будаўнічай тэхнiкi, а таксама будаўніцтва заводу па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, які будзе буйнейшым прадпрыемствам такога роду ў Паўднёвай Амерыцы. Плануецца, што на машынабудаўнічых заводах будзе збірацца да 5 тыс. грузавікоў і 10 тыс. трактараў у год, і вырабленая прадукцыя будзе пастаўляцца не толькі ў адрас венесуэльскіх прадпрыемстваў, але і на рынкі краін Лацінскай Амерыкі. Зарэгістравана сумеснае беларуска-венесэльскае гандлевае прадпрыемства (гандлевы дом) “ВЕНБЕЛКОМ С.А.”. Створаны і паўнацэнна працуюць Беларуска-Венесуэльская сумесная Камісія высокага ўзроўня, Міжурадаваыя Беларуска-Венесуэльскія сумесныя камісіі па гандлева-эканамічнаму супрацоўніцтву і па супрацоўніцтву ў галіне навукі і тэхналогій.

Палітычнае ўзаемадзеянне і эканамічная кааперацыя актыўна дапаўняюцца супрацоўніцтвам у культурнай, адукацыйнай і гуманітарнай сферах. У траўні 2010 года двум беларускім агульнаадукацыйным школам прысвоены імёны нацыянальных венесуэльскіх герояў (імя Сімона Балівара – сярэдняй школе № 114 г.Мінска і Франсіска дэ Міранды – сярэдняй школе № 17 г.Гомеля). У красавіку 2009 года ў Мінску створаны і актыўна распаўсюджвае лацінаамерыканскую культуру ў Беларусі Лацінаамерыканскі культурны цэнтр імя Сімона Балівара.

Паглыбленне міждзяржаўнага ўзаемадзеяння з 200-мільённай Бразіліяй адпавядае стратэгічным інтарэсам нашай краіны. Існуюць аб’ектыўныя перадумовы для далейшага пашырэння супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах.

У сакавіку 2010 года адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка ў Федэратыўную Рэспубліку Бразілія. Адкрыццё пасольстваў у Бразіліа ў канцы 2010 года і ў Мінску ў сярэдзіне 2011 года з’явілася лагічным працягам дамоўленнасцей, дасягнутых падчас сустрэчы прэзідэнтаў абедзвюх краін. У 2012 – 2013 гадах бакi абмянялiся шэрагам вiзiтаў дзелавых колаў.

Бразілія традыцыйна з’яўляецца адным з вядучых гандлёвых партнёраў Беларусі ў лацінаамерыканскім рэгіёне.

Упэўнена развіваецца стратэгічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кубы. Актыўная праца вядзецца па замацаванню ўзаемакарыснага партнёрства з Кубай перш за ўсе ў эканамічнай сферы. У межах працы па нарошчванню ганлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў верасні 2010 года праведзены рабочы візіт дэлегацыі кубінскіх дзелавых кругоў на чале з намеснікам Міністра знешнега гандлю і замежных інвестыцый. У лютым 2011 года адбыўся афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Кубы, падчас якога абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-кубінскага супрацоўніцтва на перспектыву.

Новы імпульс беларуска-кубінскім адносінам прыдаў рабочы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі на Кубу, які адбыўся ў чэрвені 2012 года і пад час якога былі дасягнуты дамоўленнасці па далейшаму паглыбленню двухбаковага супрацоўніцтва і падпісаны шэраг важных дакументаў. У развіццё дамоўленнасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні пад час гэтага візіту, у кастрычніку 2012 года Беларусь наведала афіцыйная дэлегацыя Кубы на чале з намеснікам Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Куба М.Мурылля, пад час якога адбыліся перамовы з Кіраўніком беларускай дзяржавы, Прэм’ер-міністрам і Першым намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусi, кіраўніцтвам Нацыянальнага банка, міністэрстваў эканомікі, фінансаў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, замежных спраў і гандалю, а таксама шэрагу іншых арганізацый і прадпрыемстваў для абмеркавання стану і перспектываў беларуска-кубінскіх адносін у разных сферах.

Міждзяржаўнаму дыялогу з Кубай нададзены магутны палітычны імпульс, актывізавана двухбаковае ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне ў рамках ААН, Руху недалучэння і шэрагу іншых міжнародных арганізацый. Рознаўзроўневыя кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін набылі сістэмны характар. Куба з’яўляецца надзейным плацдармам рэалізацыі інтарэсаў нашай краіны ў дзяржавах лацінаамерыканскага рыгіёну.

Замацоўваецца разнапланавае ўзаемадзеянне Беларусі з Эквадорам, Нікарагуа, Балівіяй, Калумбіяй і шэрагам іншых краін лацінаамерыканскага рэгіёну.

У чэрвені 2012 года адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка ў Рэспубліку Эквадор, пад час якога абмеркаваны пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін, палітычнага дыялогу, а таксама шэраг іншых перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, падпісаны рад важных дакументаў.

У развіццё дамоўленнасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні пад час гэтага візіту, у кастрычніку 2012 года  адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Рэспублікі Эквадор на чале намесніка Міністра замежных спраў і інтэграцыі гэтай краіны М.Альбухай. У МЗС Беларусі былі абмеркаваны ўсе напрамкі актывізацыі супрацоўніцтва як на двухбаковай, так і многабаковай аснове. Асобая ўвага была нададзена пашырэнню палітычнага дыялогу і нарошчванню ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы. 

2013 год азнаменаваўся шэрагам важнейшых падзей у двухбаковым супрацоўнiцтве памiж Беларуссю i краiнамi Лацінскай Амерыцы. У сакавiку 2013 года даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнку ўручылі паслы Мексiкi, Чылi, Перу i Гватэмалы.

У лiпенi 2013 года з першым афiцыiным вiзiтам нашу краiну наведаў Прэзідэнт Венесуэлы Н.Мадура, у вераснi ўпершыню з афiцыiным вiзiтам Мінск наведаў Прэзідэнт Балiвii Э.Маралес, у кастрычнiку адбыўся першы афiцыiны вiзiт Прэзыдэнта Эквадора Р.Каррэа, а ў снежнi — віцэ-прэзідэнта гэтай краіны Х.Гласа Эспiнэля.

У вынiку вiзiтаў быў дасягнуты шэраг прынцыповых дамоўленасцяў. Падчас вiзiта Прэзідэнта Венесуэлы быў распрацаваны праграмны дакумент па далейшаму ўмацаванню супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Венесуэлай. У ходзе вiзiту Прэзідэнта Балiвii была дасягнута дамоўленасць аб стварэннi Беларуска-Балiвiйскай камісіi па гандлева-эканамiчных пытаннях (ў студзенi 2013 г. адбылося яе першае пасяджанне ў Мiнску, а ўжо ў красавiку 2014 у Ла Пасе прайшло другое пасяджэнне Камiсii). У рамках вiзiту Вiцэ-прэзідэнта Эквадора ў снежнi 2013 года ў Мiнску таксама адбылося першае пасяджанне Беларуска-Эквадорскай камicii па гандлева-эканамiчнаму супрацоўнiцтву.

Набірае абароты працэс дыверсіфікацыі беларускага экспарту ў рэгіён, выхад і замацаванне на мясцовых рынках сучаснай прадукцыі “МТЗ”, “БелАЗ”, “МАЗ”, “Гомсельмаш”, “Белшына”, “Нафтан”, завода “Палімір” і іншых прадпрыемстваў-экспарцёраў. У стадыі прапрацоўкі знахозяцца праекты стварэння зборачных прадпрыемстваў сучаснай беларускай тэхнікі.

У бліжэйшай перспектыве асноўныя знешнепалітычныя намаганні Беларусі ў Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне будуць накіраваны на далейшае замацаванне доўгатэрміновых адносін з краінамі гэтага рэгіёна, пашырэнне палітычнага дыялогу, замацаванне дагаворна-прававой базы, рэалізацыю інтарэсаў беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку праз стварэнне сумесных прадпрыемстваў, адкрыццё гандлёвых дамоў і прадстаўніцтваў, арганізацыю абмену візітамі прадстаўнікоў дзелавых кругоў, узмацненне шматбаковага ўзаемадзеяння ў межах вядучых міжнародных арганізацый.

Праца па асваенні лацінаамерыканскіх рынкаў патрабуе сур’ёзных матэрыяльных і інтэлектуальных рэсурсаў. Тым не менш, у Міністэрстве замежных спраў упэўнены, што замацаванне беларускіх вытворцаў у гэтым 600-мільённым дынамiчна растучым рэгіёне, можа стаць добрай альтэрнатывай нашым традыцыйным рынкам.


Больш падрабязная інфармацыя аб супрацоўніцтве Беларусі з краінамі Амерыкі размешчана на сайтах беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Аргенціне, Бразіліі, Венесуэле, Канадзе, на Кубе і ў ЗША.