Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Візы і консульскія пытанні / Тыпы ўязных віз і дакументы візавай падтрымкі

Тыпы ўязных віз і дакументы візавай падтрымкі

У якасці дакументаў візавай падтрымкі, якія пацвярджаюць мэту і ўмовы паездкі, органам выдачы ўязных віз прадстаўляюцца наступныя дакументы ў залежнасці ад мэты візіту:

транзітная віза (тып В) з правам адна-, двух- або шматразовага транзіту праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 2 дзён;

кароткатэрміновая віза (тып С) тэрмінам дзеяння да 90 дзён з правам адна-, двух- або шматразовага ўезду і правам знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 90 дзён:

доўгатэрміновая віза (тып D) тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён (?), калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь:

Транзітная віза (тып В) – візы краіны, да якой іншаземец накіроўваецца праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Калі віза для накіравання ў трэцюю краіну не патрабуецца, бяруцца пад увагу іншыя падставы для атрымання транзітнай візы, у тым ліку квіткі для накіравання чыгуначным, авіяцыйным, аўтамабільным транспартам або пацвярджэнне іх браніравання.

Кароткатэрміновая віза (тып С) тэрмінам дзеяння да 90 дзён з правам адна-, двух-, або шматразовага ўезду і правам знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 90 дзён:

ажыццяўленне дзелавой паездкі, удзел у спартыўных/культурных мерапрыемствах (?) – арыгінал хадайніцтва юрыдычнай асобы, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай дадзенай юрыдычнай асобы, месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства юрыдычнай асобы па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пры неабходнасці ажыццяўлення кантролю за работай прадстаўніцтва іншаземнага прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь або іншай дзейнасці, непасрэдна звязанай з работай дадзенага прадстаўніцтва, кароткатэрміновая ўязная віза ў мэтах ажыццяўлення дзелавой паездкі можа быць аформлена кіраўнікам і супрацоўнікам дадзенага прадстаўніцтва або іншаземнага прадпрыемства (арганізацыі), якое адкрыла дадзенае прадстаўніцтва, на падставе арыгінала хадайніцтва прадстаўніцтва іншаземнага прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай, месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства прадстаўніцтва па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

вучоба (?) –  арыгінал запрашэння на навучанне, узгодненага з адпаведным падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў, на тэрмін, вызначаны ў запрашэнні, або паведамленне падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі аб узгадненні запрашэння на навучанне, якое паступіла ў замежную ўстанову;

падтрымання рэлігійных сувязей – арыгінал (?) хадайніцтва рэлігійнага аб’яднання, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай рэлігійнага аб’яднання, яго месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства рэлігійнага аб’яднання па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай рэлігійнага аб’яднання, узгодненае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей;

турызм – арыгінал (?) аднаго з наступных дакументаў на тэрмін, вызначаны ў дакуменце, але не больш за 30 дзён:

  • хадайніцтва беларускага суб’екта турыстычнай дзейнасці, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай суб’екта турыстычнай дзейнасці, яго месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства суб’екта турыстычнай дзейнасці па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай суб’екта турыстычнай дзейнасці;
  • хадайніцтва санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай, месцам знаходжання і тэлефонам, з адзначэннем тэрмінаў пражывання іншаземца, аказваемых яму паслуг, пацвярджэння рэзервавання пуцёўкі і поўнай або частковай папярэдняй аплаты паслуг, а таксама абавязацельства санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай;
  • хадайніцтва  суб’екта аграэкатурызму з адзначэннем адраса, мэты, тэрмінаў пражывання іншаземца, аказваемых яму паслуг, а таксама абавязацельства суб’екта аграэкатурызму па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць права аказання ім паслуг у сферы аграэкатурызму;

па прыватных справах – адзін з наступных дакументаў (?):

  • арыгінал запрашэння, аформленага падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
  • паведамленне аб цяжкім захворванні або смерці блізкага сваяка або члена сям'і, заверанае лекарам, пасведчанне аб смерці – для афармлення ўязной візы іншаземцу, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цяжка захварэў альбо памёр блізкі сваяк або муж (жонка), а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога іншаземца;
  • судовая позва, у тым ліку атрыманая па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі;
  • арыгінал дакумента, які пацвярджае наяўнасць жылога памяшкання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – для афармлення ўязной візы ўладальніку жылога памяшкання і членам яго сям’і;
  • хадайніцтва арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь або дагавор платнага аказання медыцынскіх паслуг, заключаны ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, – для афармлення ўязной візы асобе, маючай патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь, і пры неабходнасці асобе, якая суправаджае яго;

наведванне месц пахавання – арыгінал даведкі аб месцы пахавання сваякоў або мужа (жонкі) іншаземца  для афармлення ўязной візы іншаземцу, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны блізкі сваяк або муж (жонка), а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога іншаземца;

ажыццяўленне гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне іншаземнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, ажыццяўленне работ на бязвыплатнай аснове – хадайніцтва Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або іншых упаўнаважаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, у тым ліку атрыманае па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі;

ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці – прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў у сувязі з іх часовай акрэдытацыяй пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

праца (з правам працы па найме) (?) – адзін з наступных дакументаў:

  • завераная натарыўсам Рэспублікі Беларусь копія спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, выдадзенага падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама;
  • паведамленне падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, якое паступіла ў замежную ўстанову;

на сталае пражыванне (?)– рашэнне органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб выдачы іншаземцу дазволу на сталае пражыванне.

Доўгатэрміновая віза (тып D) тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён (?), калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь:

дзелавыя стасункі – на падставе наступных дакументаў:

  • арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы аб выдачы доўгатэрміновай візы;
  • (?)- дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовых паездак на працягу заяўленага тэрміна, напрыклад, копіі дагавора (кантракта, пагаднення аб супрацоўніцтве) паміж юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь і іншаземцам або іншаземнай арганізацыяй, у якой ён працуе, які пацвярджае наяўнасць устойлівых дзелавых узаемаадносін бакоў, або дакументаў юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь (у тым ліку ўстаноўчых), якія пацвярджаюць, што іншаземец з’яўляецца заснавальнікам камерцыйнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь або супрацоўнікам замежнай арганізацыі, якая заснавала камерцыйную арганізацыю ў Рэспубліцы Беларусь, завераных пячаткай юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь або пячаткай замежнай арганізацыі, якая заключыла дагавор (кантракт, пагадненне аб супрацоўніцтве) з юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь, або копіі, зверанай консульскай службовай асобай з арыгіналам.
  • пры неабходнасці, па рашэнні консульскай службовай асобы, – іншых дакументаў, якія пацвярджаюць інфармацыю, выкладзеную ў хадайніцтве.

Доўгатэрміновая ўязная віза можа афармляцца на падставе хадайніцтва прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь заснавальнікам, кіраўнікам і супрацоўнікам замежнай арганізацыі, якая адкрыла дадзенае прадстаўніцтва, у мэтах ажыццяўлення дзейнасці, непасрэдна звязанай з работай прадстаўніцтва.

удзел у спартыўных (культурных) мерапрыемствах  – на падставе наступных дакументаў:

  • арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы аб выдачы доўгатэрміновай візы;
  • дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовых паездак на працягу заяўленага тэрміна, напрыклад, копіі дагавора (кантракта, пагаднення аб супрацоўніцтве) паміж юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь і іншаземцам або замежнай арганізацыяй, у якой ён працуе, які пацвярджае наяўнасць устойлівых доўгатэрміновых узаемаадносін бакоў, або графіка спартыўных мерапрыемстваў;
  • пры неабходнасці, па рашэнні консульскай службовай асобы, – іншых дакументаў, якія пацвярджаюць інфармацыю, выкладзеную ў хадайніцтве;

па прыватных справах – на падставе арыгінала аднаго з наступных дакументаў:

  • запрашэння, аформленага падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў;
  • дакумента, які пацвярджае наяўнасць жылога памяшкання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – для афармлення ўязной візы ўласніку жылога памяшкання і членам яго сям’і;
  • дагавора платнага аказання медыцынскіх паслуг, заключанага з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае неабходнасць лячэння на працягу заяўленага тэрміна, у тым ліку атрыманага па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі, – для афармлення ўязной візы асобе, якая патрабуе медыцынскай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь, і пры неабходнасці суправадждаючай яе асобе;

наведванне месц пахавання – на падставе даведкі аб месцы пахавання блізкіх сваякоў або мужа/жонкі іншаземца – для афармлення ўязной візы іншаземцу, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны блізкі сваяк або муж/жонка, а таксама блізкім сваякам, мужу/жонцы гэткага іншаземца;

падтрымка рэлігійных сувязей – арыгінал хадайніцтва рэлігійнага аб’яднання, узгодненага з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей;

рэалізацыя гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне замежнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, правядзенне работ на бязвыплатнай аснове – на падставе арыгінала хадайніцтва Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або іншых упаўнаважаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўных органаў;

ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці – прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў, стала акрэдытаваных пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама членам іх сем’яў;

праца – грамадзянам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Амана, Андоры, Аргенціны, Аўстраліі, Аўстрыі, Бахрэйна, Балгарыі, Бельгіі, Бразіліі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, САР КНР Ганконг, Германіі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Катара, Карэі, Кіпра, Кувейта, Латвіі, Літвы, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, САР КНР Макао, Манака, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Нарвегіі, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Сан-Марына, Саўдаўскай Аравіі, Славакіі, Славеніі, Уругвая, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чылі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі і Японіі на падставе арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь або прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь і аднаго з наступных дакументаў:

  • заверанай натарыўсам Рэспублікі Беларусь копіі спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, выдадзенага падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама або ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама;
  • паведамлення падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, якое паступіла ў замежную ўстанову.

У выпадку калі іншаземцу на працягу апошніх 3 гадоў выдавалася доўгатэрміновая ўязная віза ў мэтах падтрымання дзелавых сувязей альбо рэалізацыі гуманітарных праграм, яму можа быць выдадзена доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння да 2 гадоў з правам знаходжання да 90 сутак у каляндарным годзе з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь. 

У выпадку калі іншаземцу на працягу апошніх 3 гадоў выдавалася доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння больш за адзін год у мэтах падтрымання дзелавых сувязей альбо рэалізацыі гуманітарных праграм, яму можа быць выдадзена доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння да 3 гадоў з правам знаходжання да 90 сутак у каляндарным годзе з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь.

 русская версия    English version