Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Служба дзяржаўнага пратакола / Парадак рэгістрацыі гасцей

Парадак рэгістрацыі гасцей кiраўнiкоў i супрацоўнiкаў дыпламатычных прадстаўніцтваў

Замежным грамадзянам, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь у якасці гасцей кіраўнікоў і супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і якія пражываюць у рэзідэнцыях кіраўнікоў або памяшканнях названых прадстаўніцтваў, устаноў, органаў альбо ў жылых памяшканнях, займаных іх супрацоўнікамі, неабходна атрымаць рэгістрацыю ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.  

Для рэгістрацыі госця неабходна не пазней за адзін рабочы дзень пасля яго прыбыцця падаць у Службу дзяржаўнага пратакола наступныя дакументы: 

  • нота дыпламатычнага прадстаўніцтва; 
  • рэгістрацыйная анкета, запоўненая замежным грамадзянінам і змацаваная подпісам кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва і пячаткай прадстаўніцтва (усе пункты анкеты павінны быць запоўненыя адпаведна патрабаванню); 
  • пашпарт; 
  • дзве каляровыя фатаграфіі памерам 30×40 мм, якія адпавядаюць узросту замежнага грамадзяніна. 

Максімальны запытаны тэрмін рэгістрацыі не павінен перавышаць тэрмін дзеяння візы, альбо, у выпадку існавання бязвізавага рэжыму ўезду-выезду, не можа складаць больш за 90 дзён у каляндарным годзе. 

Дакументы на рэгістрацыю гасцей дыпламатычных прадстаўніцтваў, паданыя з парушэннем вызначанага вышэй тэрміну, будуць рэгістравацца з моманту іх паступлення ў Службу дзяржаўнага пратаколу. У гэтым выпадку адказнасць, прадугледжаная за парушэнне міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, ускладваецца на гасцей адпаведных дыпламатычных прадстаўніцтваў. 

Служба дзяржаўнага пратакола звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з артыкулам 45 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь на выхадныя дні, дзяржаўныя святы і святочныя дні, устаноўленыя і аб'яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, і (або) на тэрмін да пяці сутак у звычайныя дні, калі іх выезд з Рэспублікі Беларусь будзе ажыццеўлёны на працягу гэтых дзён, не падлягаюць рэгістрацыі

У выпадку знаходжання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь больш за 90 сутак патрабуецца афармленне дазволу на часовае пражыванне. 

Для атрымання дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежнаму грамадзяніну, які пражывае сумесна з кіраўнікамі або супрацоўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў у рэзідэнцыях кіраўнікоў або памяшканнях названых прадстаўніцтваў, або ў жылых памяшканнях, займаных іх супрацоўнікамі, не пазней за тры рабочыя дні пасля яго прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь у Службу дзяржаўнага пратакола падаюцца наступныя дакументы: 

  • нота з просьбай аб атрыманні дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з указаннем мэты знаходжання; 
  • рэгістрацыйная анкета, запоўненая замежным грамадзянінам і змацаваная подпісам кіраўніка прадстаўніцтва і пячаткай прадстаўніцтва (усе пункты анкеты павінны быць запоўненыя адпаведна патрабаванню); 
  • пашпарт; 
  • дзве каляровыя фатаграфіі памерам 30×40 мм, якія адпавядаюць узросту замежнага грамадзяніна. 

Пасля атрымання адказу ад Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Служба дзяржаўнага пратакола нотай інфармуе дыпламатычнае прадстаўніцтва аб згодзе ў афармленні дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пасля атрымання дадзенай інфармацыі дыпламатычнаму прадстаўніцтву варта звяртацца ў названы ў ноце Аддзел па грамадзянству і міграцыі Упраўлення ўнутраных спраў Адміністрацыі адпаведнага раёна горада часовага пражывання.