Галоўная / Служба дзяржаўнага пратакола / Парадак запытання дазволу на выкарыстанне паветранай прасторы
Служба дзяржаўнага пратакола ўзгадняе з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь пытанні атрымання дазволаў на выкарыстанне паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь замежнымі паветранымі судамі, якiя выконваюць літарныя і спецыяльныя рэйсы.
Для запыту па дыпламатычных каналах выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь (з/без пасадкі) неабходна направіць вербальную ноту з запоўненай заяўкай у Службу дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь не пазней за пяць рабочых дзён да планаванай даты выканання палёту.
Запыт на перавозку небяспечных і спецыяльных грузаў (тавараў) у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь падаецца па дыпламатычных каналах не менш, чым за 30 дзён да запланаванай даты выканання палёту.