Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Служба дзяржаўнага пратакола / Парадак афармлення пропуску ў “Нацыянальны аэрапорт Мінск”

Парадак афармлення пропуску ў “Нацыянальны аэрапорт Мінск”

Для супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, афармляюцца наступныя віды пропускаў на тэрыторыю Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальны аэрапорт Мінск”:

  • пастаянны (з фота, тэрмін дзеяння – не больш за два гады) пропуск для кіраўнікоў дыпламатычных місій і іх жонак (мужоў);
  • пастаянны (з фота, тэрмін дзеяння – не больш за два гады); часовы (без фота, тэрмін дзеяння – не больш за 6 месяцаў) або разавы (без фота, тэрмін дзеяння – адзін дзень) пропуск для дыпламатычных i iншых супрацоўнікаў з мэтай доступу ў зону прылёту і выдачы багажу.

Часовы або разавы пропуск сапраўдны пры наяўнасці дакумента, які сведчыць асобу.

Афармленне абязлічаных пропускаў з магчымасцю іх перадачы іншай асобе не выконваецца.

Для афармлення, выдачы і атрымання пастаянных або часовых пропускаў Беларускі Бок просіць напраўляць на імя Генеральнага дырэктара РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” Мелікяна Д.Ш. афіцыйную заяўку, у якой змяшчаецца наступная інфармацыя:

  • абгрунтаванне неабходнасці атрымання пропуска;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку, пашпартныя даныя на патэнцыйнага атрымальніка;
  • канкрэтныя аб'екты, зоны аэрапорта, наведванне або знаходжанне ў якіх неабходна;
  • перыяд або дата, на якія неабходны доступ у кантраляваную зону аэрапорта.

Для афармлення, выдачы і атрымання пастаянных або часовых (на працяглы перыяд часу) аэрапортавых пропускаў неабходна заключэнне з РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” Дагавора платнага аказання паслуг па афармленні пропускаў, а таксама праходжанне навучання ў Вучэбным цэнтры авіяцыйнай бяспекі ІКАО.

Для афармлення, выдачы і атрымання разавых аэрапортавых пропускаў неабходна накіраваць адпаведную заяўку ў адрас начальніка Атрада ваенізаванай аховы РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” Праўлоцкага В.У. па факсу +37517 2791753.

У мэтах афармлення пастаяннага пагранічнага пропуска ў іміграцыйную зону і на перон да трапа самалёта Беларускі Бок просіць напраўляць на імя Генеральнага дырэктара РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” Мелікяна Д.Ш. адпаведны запыт з указаннем пазначанай раней інфармацыі, для афармлення часовага пагранічнага пропуска – на імя начальніка атрада пагранічнага кантролю “Мінск” Валаводава М.В.