Áåëàðóñü . Ôàêòû

Парадак акрэдытацыі замежных дыпламатаў у Рэспубліцы Беларусь

Для акрэдытацыі супрацоўніка не пазней за тры рабочыя дні пасля яго прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь дыпламатычным прадстаўнiцтвам, консульскай установай, апаратам ваеннага аташэ або гандлёвым прадстаўніцтвам замежнай дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь або прадстаўнiцтвам, або органам міжнароднай арганізацыі, або міждзяржаўным утварэннем (далей – прадстаўніцтва) у Службу дзяржаўнага пратакола падаюцца наступныя дакументы: 

  • нота прадстаўніцтва; 
  • акрэдытацыйная анкета, запоўненая замежным грамадзянінам і змацаваная подпісам кіраўніка прадстаўніцтва і пячаткай прадстаўніцтва; 
  • пашпарт; 
  • дзве каляровыя фатаграфіі памерам 30х40 мм, якія адпавядаюць узросту замежнага грамадзяніна (для часовых супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў – адна каляровая фатаграфія); 
  • копіі дакументаў, якія пацвярджаюць статус замежнага грамадзяніна ў якасці члена сям'і кіраўніка або супрацоўніка прадстаўніцтва (пры неабходнасці); 
  • карткі акрэдытацыі, выдадзеныя Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь супрацоўніку, які раней займаў дадзеную пасаду ў прадстаўніцтве, і членам яго сям'і. 

Прынятыя дакументы разглядаюцца Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь на працягу трох рабочых дзён.  

Тэрмін, на які акрэдытуюцца пастаянныя супрацоўнікі прадстаўніцтваў, складае тры гады з дня прыёму дакументаў, калі іншы больш кароткі тэрмін не названы ў адпаведнай ноце і анкеце прадстаўніцтва. Для часовых супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў акрэдытацыя выдаецца на тэрмін, пазначаны ў ноце і анкеце прадстаўніцтва, але не больш за адзін год з дня прыёму дакументаў. 

Міністэрства замежных спраў акрэдытуе не больш за тры супрацоўніка дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве, не ўключаючы кіраўнікоў гэтых прадстаўніцтваў і членаў іх сем'яў. 

У пашпарце ставіцца адзнака, якая сведчыць аб акрэдытацыі ў Службе дзяржаўнага пратаколу, пасля чаго пашпарт вяртаецца ў прадстаўніцтва. 

Супрацоўнікам прадстаўніцтваў, якія прайшлі акрэдытацыю, выдаюцца адпаведныя карткі. Тэрмін дзеяння картак не можа перавышаць тэрмін дзеяння пашпарта. 

Часовым супрацоўнікам прадстаўніцтваў і членам іх сем'яў карткі не выдаюцца. 

Выдача названых картак ажыццяўляецца: 

  • Надзвычайным і Паўнамоцным Паслам і членам іх сем'яў – у дзень уручэння копій даверчых лістоў Міністру замежных спраў Рэспублікі Беларусь або яго намесніку;  
  • кіраўнікам консульскіх устаноў і членам іх сем'яў – у дзень уручэння консульскага патэнта; 
  • іншым супрацоўнікам прадстаўніцтваў і членам іх сем'яў – на працягу 10 рабочых дзён з дня прыёму дакументаў. 

Выдача адпаведных картак ажыццяўляецца адказным супрацоўнікам Службы дзяржаўнага пратакола штодня з 16.00  да 16.30 пад подпіс адказнай асобы прадстаўніцтва. 

Выдадзеныя супрацоўнікам карткі падлягаюць абмену ў выпадках: 

  • заканчэння тэрміну акрэдытацыі і прыняцця рашэння аб яе падаўжэнні; 
  • змены займаемай замежным грамадзянінам пасады ў прадстаўніцтве, іншай неадпаведнасці звестак, якiя змяшчаюцца ў картцы; 
  • непрыдатнасці карткі для выкарыстання. 

Для абмену карткі прадстаўніцтва прадстаўляе ў Службу дзяржаўнага пратакола наступныя дакументы: 

  • нота прадстаўніцтва; 
  • акрэдытацыйная анкета, запоўненая замежным грамадзянінам і змацаваная подпісам кіраўніка прадстаўніцтва і пячаткай прадстаўніцтва; 
  • пашпарт; 
  • адну каляровую фатаграфію памерам 30х40 мм, якая адпавядае ўзросту замежнага грамадзяніна; 
  • раней выдадзеную картку. 

У выпадку абмену карткі ў сувязі з працягненнем тэрміну акрэдытацыі прадстаўніцтва падае ў Службу дзяржаўнага пратакола вышэйзгаданыя дакументы не раней аднаго месяца i не пазней за тры рабочыя дні да заканчэння тэрміну акрэдытацыі.   

Новая картка ў гэтым выпадку выдаецца на адзін год з даты прыёму дакументаў, але не можа перавышаць тэрмін дзеяння дакумента для выезду за мяжу. 

Тэрмін выдачы карткі ў выпадку яе абмену складае 10 рабочых дзён з даты прыёму пададзенных дакументаў. 

У выпадку страты (крадзяжу) картак, асобы, якія страцілі карткі, павінны неадкладна звярнуцца да органаў ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з заявай аб страце (крадзяжы) карткі. 

Прадстаўніцтва на працягу трох рабочых дзён нотай інфармуюць Службу дзяржаўнага пратаколу аб абставінах страты (крадзяжу) карткі.  

Да ноты прыкладаецца: 

  • копія заявы асобы, якая страціла картку, у органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;  
  • акрэдытацыйная анкета;  
  • адна каляровая фатаграфія памерам 30х40 мм адпаведная ўзросту.  

Замест страчанай (выкрадзенай) карткі на працягу 20 каляндарных дзён з даты паступлення ў Міністэрства замежных спраў вышэйзгаданых дакументаў выдаецца яе дублікат.  

Дублікаты картак замест згубленых (выкрадзеных) выдаюцца на тэрмін дзеяння раней выдадзеных картак.