Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Служба дзяржаўнага пратакола

Служба дзяржаўнага пратакола

Служба дзяржаўнага пратакола забяспечвае захаванне адзінага дзяржаўнага пратакола Рэспублікі Беларусь, а таксама пратакола Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь і Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 

У структуру Службы ўваходзяць аддзел візітаў,  аддзел пратакольных мерапрыемстваў і па рабоце з дыпламатычным корпусам. 

Служба забяспечвае захаванне адзінай пратакольнай практыкі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама абараняе інтарэсы Рэспублікі Беларусь пры выкананні задач, звязаных са знаходжаннем у Рэспубліцы Беларусь дыпламатычнага корпуса.  

Адной з найважнейшых функцый Службы з'яўляецца ўдзел у распрацоўцы прапаноў і рэалізацыі праграм і іншых мерапрыемстваў пратакольнага і арганізацыйнага характару пры візітах за мяжу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь і Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама пры візітах кіраўнікоў, кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў замежных дзяржаў у Рэспубліку Беларусь. 

Служба ажыццяўляе пратакольнае забеспячэнне рабочых сустрэч і ўнутрыдзяржаўных мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў замежных дзяржаў. Узгадняе з іншымі органамі дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь парадак удзелу дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Рэспубліцы Беларусь, у пратакольных мерапрыемствах з удзелам кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь. 

Падтрымліваюцца пастаянныя рабочыя кантакты з замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца кантроль за выкананнем імі пратакольнай практыкі, аказваецца ім неабходная дапамога па пытаннях пратакольнага характару. 

Служба дзяржаўнага пратакола ўзгадняе па дыпламатычных каналах пралёты самалётаў з вышэйшымі службовымі асобамі Рэспублікі Беларусь на борце праз тэрыторыі замежных дзяржаў, а таксама пытанні атрымання дазволаў на выкарыстанне паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь замежнымі паветранымі судамі, якiя выконваюць літарныя і спецыяльныя рэйсы.  

Узгадняе пытанні ўвозу/вывазу зброі і выкарыстання радыёстанцый супрацоўнікамі замежных спецыяльных службаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры суправаджэнні імі ахоўных асоб, а таксама супрацоўнікамі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры суправаджэнні ахоўных асоб Рэспублікі Беларусь за мяжой. 

Узгадняе па дыпламатычных каналах пытанні выдачы агрэманаў Паслам Рэспублікі Беларусь, экзекватур кіраўнікам консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, прызначэння аташэ па пытаннях абароны, ваенных і ваенна-паветраных аташэ пры пасольствах Рэспублікі Беларусь. Рыхтуе даверчыя і адзыўныя лісты паслам Рэспублікі Беларусь, консульскія патэнты кіраўнікам консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь і ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь. Адначасова Служба ўзгадняе з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь пытанні выдачы агрэманаў паслам, экзекватур кіраўнікам консульскіх устаноў, а таксама акрэдытацыі аташэ па пытаннях абароны, ваенных і ваенна-паветраных аташэ дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў. 

Ажыццяўляе акрэдытацыю прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама членаў іх сем'яў і выдае ім адпаведныя дакументы. Вядзе рэгістрацыю гасцей кіраўнікоў і работнікаў замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, а таксама службовых асоб міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь. 

Праводзіць ўзгадненне пры рэгістрацыі транспартных сродкаў замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый адказнымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь. 

Вырашае пытанні, звязаныя з захаваннем дыпламатычных прывілеяў і імунітэтаў замежных дыпламатычных і адміністрацыйна-тэхнічных работнікаў, а таксама з іх мытнымі прывілеямі.