Áåëàðóñü . Ôàêòû

Заява прэс-службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з чарговым ядзерным выпрабаваннем, праведзеным Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай 9 верасня 2016 г. (Мінск, 9 верасня 2016 года)


У Рэспубліцы Беларусь з глыбокай заклапочанасцю ўспрыняты апошнія весткі з Карэйскага паўвострава.

Чарговае ядзернае выпрабаванне, праведзенае Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай, парушае як нормы міжнароднага права, так і палажэнні цэлага шэрага рэзалюцый Савета Бяспекі ААН. Такога роду дзеянні ўяўляюць сабой пагрозу для бяспекі і стабільнасці не толькі ў рэгіёне Паўночна-Усходняй Азіі, але і свету ў цэлым.

Устойлівы свет і стабільнасць могуць быць дасягнуты толькі на аснове дыялогу і ўзаемнай павагі.

Заклікаем КНДР не дапускаць дзеянняў, якія прыводзяць да ўзмацнення напружанасці ў рэгіёне, вярнуцца за стол перагавораў і далучыцца да асноватворных міжнародных інструментах у галіне ядзернага нераспаўсюджвання.

Мінск, 9 верасня 2016 года