Áåëàðóñü . Ôàêòû

Заява прэс-службы МЗС Беларусі ў сувязі з тэрарыстычным актам у Вялікабрытаніі (23 сакавіка 2017 г., г.Мінск)

У Беларусі рашуча асуджаюць тэрарыстычны акт, здзейснены 22 сакавіка 2017 г. у Лондане.

Беларусь бескампрамісна выступае супраць усіх форм тэрарызму, экстрэмізму і рэлігійнага радыкалізму і паслядоўна падтрымлівае намаганні міжнароднай супольнасці ў барацьбе з любымі іх праявамі.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым падчас тэракту.

23 сакавіка 2017 г., г.Мінск