Памер шрыфта:

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з гадавінай узгаднення «Комплексу мер па выкананні Мінскіх пагадненняў» (12 лютага 2016 г., Мінск)

Роўна год таму лідэрам «нармандскай чацвёркі» ў складзе Германіі, Расіі, Францыі і Украіны, якія сабраліся на сустрэчу ў беларускай сталіцы, атрымалася дамовіцца аб спыненні агню на ўсходзе Украіны і ўзгадніць «дарожную карту» мірнага ўрэгулявання крызісу.

Гэты, несумненна, гістарычны дакумент, які атрымаў назву «Комплексу мер па выкананні Мінскіх пагадненняў», быў падпісаны ўсімі ўдзельнікамі Трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) і атрымаў падтрымку Савета Бяспекі ААН. Тым самым быў нададзены магутны імпульс працэсу дэ-эскалацыі канфлікту і пошуку мірнага ўрэгулявання ва Украіне.

Рэспубліка Беларусь упэўнена ў тым, што, нягледзячы на вядомыя складанасці і выклікі, звязаныя з практычнай рэалізацыяй усяго комплексу Мінскіх дамоўленасцей, альтэрнатывы ім, як і іх добрасумленнаму выкананню ўсімі бакамі сёння не існуе.

Відавочна, што трэба будзе яшчэ прайсці немалы шлях па ўсёабдымным урэгуляванні ўкраінскага крызісу. Аднак на коне не толькі жыццё і дабрабыт людзей, але і лёс усёй сістэмы еўрапейскай бяспекі.

У сувязі з гэтым заклікаем усіх зацікаўленых, міжнародную супольнасць, дзяржаў-удзельніц АБСЕ кансалідаваць намаганні па падтрымцы Мінскага мірнага працэсу і выкананні дасягнутых пагадненняў.

Важкая роля ў гэтым працэсе належыць Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, якая ўжо ўносіць значны ўклад у садзейнічанне перамовам у рамках ТКГ і маніторынг імплементацыі Мінскіх дамоўленасцей, у першую чаргу праз дзейнасць Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне.

Са свайго боку Рэспубліка Беларусь гатова і надалей рабіць усё магчымае для аднаўлення міру і спакою на зямлі брацкай нам Украіны, умацавання стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ ў цэлым.

г.Мінск, 12 лютага 2016 г.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы