Áåëàðóñü . Ôàêòû

Заява прэс-службы МЗС Беларусі ў сувязі з тэрарыстычным актам у Афганістане (11 студзеня 2017 г., г.Мінск)

У Беларусі з болем успрынялі трагічныя весткі аб тэрарыстычных актах 10 студзеня 2017 г. у Афганістане, якія прывялі да шматлікіх ахвяр. У выніку дзеянней тэрарыстаў загінулі дзясяткі людзей, у тым ліку члены дэлегацыі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, якая выконвала гуманітарную місію, сярод пацярпелых Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ААЭ ў Афганістане.

Беларускі бок рашуча асуджае тэрарызм у любых формах і праявах, выказвае падтрымку намаганням міжнароднай супольнасці ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам.

Шчыра спачуваем родным і блізкім загінуўшых і жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

11 студзеня 2017 г., г.Мінск