Памер шрыфта:

Інтэрв'ю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі П.Латушкі для праграмы «Галоўны эфір» на канале «Беларусь 1» (16 снежня 2018 г.)

Беларусь адкрыла ўжо 4 Ганаровыя консульствы ў Францыі. На гэты раз у Біярыцы. Чым было выклікана рашэнне стварыць наша прадстаўніцтва ў турыстычнай зоне? 

Класічна, дзяржава ажыццяўляе сваю дзейнасць праз пасольствы і консульствы прафесійныя. Інстытут ганаровых консульстваў – вельмі важны інструмент, які дае магчымасць на афіцыйных пачатках без выкарыстання дзяржаўных сродкаў, бюджэтных сродкаў рэалізоўваць інтарэсы той ці іншай краіны, у дадзеным прыкладу Рэспублікі Беларусь. Не ўкладваючы бюджэтных сродкаў, ганаровыя консулы павінны спрыяць развіццю эканамічнага супрацоўніцтва, міжрэгіянальных, палітычных кантактаў, гуманітарнага супрацоўніцтва, прадстаўляць інтарэсы нашай краіны ў розных сферах. 

Ганаровыя консульствы таксама дзейнічаюць у Бардо, Ліёне і Марселі. Як яны спрыяюць пашырэнню прысутнасці Беларусі на рынках ЕС?

Эфектыўнасць іх дзейнасці мы можам пацвердзіць вынікамі працы ганаровых консулаў, напрыклад, у Ліёне і Марселі. У Марселі Ганаровым консулам апошнім часам падпісана пагадненне паміж Парыжскай школай моды і Інстытутам сучасных ведаў Беларусі і нашым Нацыянальным цэнтрам моды аб супрацоўніцтве. Дарэчы, пастаўкі беларускага адзення на французскі рынак таксама прырастаюць, і гэта цікавая сфера для нас, як для Беларусі, на французскім рынку. 

У Ліёне мы правялі першыя Дні беларускай культуры, выступалі нашы беларускія «Песняры» і «Харошкі», акцыю «Заспяваем гімн Беларусі разам», беларускае «Купалле». Гэта дзясяткі разнастайных мерапрыемстваў культурнага характару, але таксама і эканамічнага. Першы Беларуска-французскі міжрэгіянальны бізнес-форум, прысвечаны 40-годдзю падпісання пагаднення паміж Мінскам і Ліёнам, адбыўся два гады таму назад у Мінску, падчас якога, дарэчы, былі падпісаны як пагадненне эканамічнага плана аб пастаўках беларускіх дамоў, так і пагадненне паміж Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам і Універсітэтам Ліёна.

У французскім рэгіёне Латарынгія адкрыты квартал нашых драўляных дамоў. А што яшчэ з беларускага ў інтарэсах французскага бізнесу, а таксама якая сітуацыя з таваразваротам?

У мінулым годзе – гэта 155 працэнтаў росту беларускага экспарту ў Францыю. У бягучым годзе – гэта 110 працэнтаў, выкананне даведзенага нашаму Пасольству задання – рост склаў 134 працэнта. Даволі добрая дынаміка. Гэта 250 таварных пазіцый. Безумоўна, класічныя тавары — гэта калійныя ўгнаенні, азотныя ўгнаенні, але ўсё ж такі мы дабаўляем, дзякуючы таварам з высокай дабаўленай вартасцю. Мы кажам пра пастаўкі беларускіх дамоў – гэта драйвер росту. Калі мы паглядзім за 9 месяцаў мінулага года – прадуктаў дрэваапрацоўчай галіны Беларусі было пастаўлена на французскі рынак на $16 млн. За 9 месяцаў бягучага – гэта ўжо больш – на $17 млн. Гэта не толькі дамы, гэта і беларуская мэбля, гэта і беларускія кухні. Дзякуючы падпісанню пагаднення аб пастаўках беларускіх дамоў, мы бліжэйшым часам падпішам пагадненне аб пастаўцы беларускай пліткі на французскі рынак. Мы пастаўляем беларускі металакорд Беларускага металургічнага завода, садавіну і агародніну: гэта беларускія лісічкі, слімакі, якія таксама можна знайсці на сталах французаў.  

Другі час Вы служылі Міністрам культуры нашай краіны. Як зараз пра Вас кажуць ужо ў статусе Пасла Беларусі ў Францыі, цытата: «Павел Латушка працягвае будаваць дыпламатыю на культуры». Што Вы можаце сказаць на гэта меркаванне? Вы лічыце, культура спрыяе наладжванню міжнацыянальнага дыялогу?

Адной з важных задач дыпламата з'яўляецца фармавання ўстойлівага станоўчага ўспрымання краіны ў той краіне, у якой ён працуе. Культура – гэта той элемент, які спрыяе фарміраванню гэтага іміджу. І правядзенне за гэтыя гады дзясяткаў, соцень разнастайных культурных мерапрыемстваў, якія наведала больш за 100 тыс. французаў, гэтаму з'яўляецца сведчаннем. Мы фактычна ліквідуем белую абшару, якая існуе, на жаль, сёння ў Францыі. Дзякуючы гэтаму мы пашыраем інфармацыю аб Беларусі, дзякуючы гэтаму больш замежных бізнесменаў цікавіцца нашай краінай і гатовы наведаць Беларусь і развіваць супрацоўніцтва не толькі ў сферы культуры, але і ў эканамічнай сферы.

У мінулым годзе Беларусь увяла бязвізавы рэжым. Як Вы лічыце, нейкім чынам гэта прастымулявала ці не французаў часцей лятаць да нас?

Вельмі слушнае рашэнне, і сухая статыстыка пацвярджае неабходнасць і выніковасць яго прыняцця. Павялічылась колькасць французаў і жыхароў Іспаніі, краіны, за якую мы таксама адказваем, якія жадаюць наведаць Беларусь. Вельмі важна працягваць гэтыя крокі, накіраваныя на далейшую лібералізацыю ўезду для замежных грамадзян у Беларусь: тут важна думаць пра спрашчэнні працэдуры рэгістрацыі для замежных грамадзян, магчымасцяў атрымання шматгадовых шматразовых віз. Важна гаварыць у перспектыве пра магчымасць выдання электроннай візы. Усе гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з Сусветнай турысцкай арганізацыяй, членам якой з'яўляецца Беларусь.

Знаходзячыся зараз у Парыжы, я проста не магу не спытаць пра пратэсты «жоўтых камізэлек». Пасольства Беларусі ў Францыі знаходзіцца практычна ў цэнтры Парыжа, Вы ўсё бачыце праз Вашы вокны. Што Вы можаце сказаць на конт гэтай сітуацыі?

Зразумела, псіхалагічна гэта не магло не закрануць нашых дыпламатаў і супрацоўнікаў Пасольства, але Пасольства Беларусі працуе ў нармальным рэжыме. Мы, безумоўна, рэкамендуем грамадзянам Беларусі, якія наведваюць у гэтыя дні Францыю, быць больш уважлівымі, не прымаць удзел у падобных акцыях, а калі яны трапляюць у сітуацыю, калі побач з імі будуць адбывацца тыя ці іншыя масавыя падзеі, быць вельмі асцярожнымі і старацца быць збоку гэтых падзей.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы