Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Выканаўчым дырэктарам ЮНФПА

04 красавіка 2019 г.

04-04-2019

3 красавіка 2019 г. падчас візіту ў г. Нью-Ёрк намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, Выканаўчым дырэктарам Фонду ААН па народанасельніцтве (ЮНФПА) Наталляй Канем.



Да даведкі: Наталля Канем з'яўляецца Выканаўчым дырэктарам ЮНФПА з 3 кастрычніка 2017 года. ЮНФПА — гэта орган аператыўнай дзейнасці сістэмы ўстойлівага развіцця ААН у галіне народанасельніцтва, які аказвае садзейнічанне краінам у вырашэнні дэмаграфічных праблем. У Беларусі Фонд пачаў сваю дзейнасць у 1994 годзе. Цяперашняя краінавая праграма ЮНФПА грунтуецца на наступных нацыянальных прыярытэтах: народанасельніцтва і развіццё, рэпрадуктыўнае здароўе і гендарная роўнасць.

Па запрашэнні ЮНФПА Беларусь у якасці старшыні прадставіла вынікі рэгіянальнага агляду ў галіне народанасельніцтва і развіцця падчас тэматычнага пасяджэння высокага ўзроўню 52-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці (КНР), а таксама прыняла ўдзел у арганізаваным сумесна з Балгарыяй, Тунісам, Японіяй, ЮНФПА і ЕЭК ААН тэматычнай дыскусіі “Палітычныя адказы на нізкую нараджальнасьць і старэнне: выбары і росквіт”, якая прайшла на палях 52-й сесіі КНР.


Падчас сустрэчы А.Дапкюнас адзначыў, што пытанні дэмаграфічнай бяспекі знаходзяцца на асабістым кантролі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Намеснік Міністра праінфармаваў аб прымаемых беларускім Урадам намаганнях у адпаведнасці з даручэннямі Кіраўніка дзяржавы па пытаннях павышэння нараджальнасці ў краіне і падтрымцы сем'яў, асабліва шматдзетных. А.Дапкюнас запэўніў суразмоўніцу, што Беларусь гатова быць каталізатарам гэтых пытанняў у рэгіёне, а таксама паведаміў аб маючай адбыцца ў Беларусі перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2019 г., якая важная для выпрацоўкі эфектыўных стратэгій у галіне дэмаграфіі і ўстойлівага развіцця.



Намеснік Міністра пазітыўна ацаніў работу ЮНФПА на краінавым і рэгіянальным узроўні. Праінфармаваў аб сумесных ініцыятывах, рэалізаваных у Беларусі.

Н.Канем вітала асабістую зацікаўленасць Кіраўніка беларускай дзяржавы ў галіне паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. Высока адгукнулася пра высілкі Беларусі па стымуляванні нараджальнасці і падтрымкі сям'і, адзначыўшы ўзорную ролю нашай краіны ў рэгіёне. Н.Канем выступіла за працяг актыўнай дзейнасці Беларусі па тэматыцы ЮНФПА.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі таксама тэму маючага адбыцца візіту Генеральнага сакратара ААН А.Гутэрыша ў Беларусь.

А.Дапкюнас запрасіў Н.Канем наведаць Беларусь для абмеркавання шляхоў далейшага ўзаемадзеяння нашай краіны з ЮНФПА.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы