Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

10 кастрычніка 2018 г.

10-10-2018

10 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмяняліся думкамі аб асноўных падыходах і прыярытэтах Беларусі і Еўрапейскага Саюза на 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У ліку прыярытэтаў ЕС А.Віктарын адзначыла прыняцце Генеральнай Асамблеяй ААН распрацаванай ЕС рэзалюцыі аб мараторыі на смяротнае пакаранне. 

Да даведкі: Папярэдняя рэзалюцыя па гэтым пытанні была прынята Генеральнай Асамблеяй ААН шляхам галасавання два гады таму. Рэзалюцыю тады падтрымалі тры пятых дзяржаў-сябраў ААН. Супраць яе прыняцця выказаліся 40 дзяржаў, у т.л. Злучаныя Штаты Амерыкі, Індыя, Кітай і Японія. Беларусь пры галасаванні па рэзалюцыі ўстрымалася.

Намеснік Міністра адзначыў важнасць вядзення дыскусіі і распрацоўкі дакументаў Генеральнай Асамблеі ААН па пытанні смяротнага пакарання ў атмасферы некатэгарычнасці, паступовасці і шчырай павагі да меркавання супрацьлеглага боку.

А.Дапкюнас прыцягнуў увагу кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі да праекта тэхнічнага садзейнічання “Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі мэтаў ўстойлівага развіцця”, распрацоўка якога вядзецца беларускім бокам з удзелам шэрагу ўстановаў сістэмы ААН. Намеснік Міністра запрасіў разгледзець магчымасць падтрымкі Еўрапейскім Саюзам гэтага праекта як важнага інструмента спрыяння дасягненню Беларуссю мэтаў устойлівага развіцця.  

Намеснік Міністра адзначыў таксама ў якасці прыярытэтнай для Беларусі ініцыятывы працяг прасоўвання ў рамках ААН ідэі падтрымкі  намаганняў краінаў з сярэднім узроўнем даходу. А.Дапкюнас інфармаваў А.Віктарын аб правядзенні па ініцыятыве Беларусі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 4 снежня 2018 году сустрэчы высокага ўзроўню па пытаннях падтрымкі краін з сярэднім узроўнем даходу. Адной з мэт гэтай сустрэчы з’яўляецца пачатак практычнай распрацоўкі стратэгіі супрацоўніцтва ААН з гэтай катэгорыяй краінаў.

Да даведкі: Да катэгорыі краінаў з сярэднім узроўнем даходу належаць больш за палову дзяржаў свету. У іх пражывае каля 70% беднага насельніцтва планеты.

Беларускі дыпламат адзначыў важнасць плануемага мерапрыемства ў кантэксце глабальных намаганняў па спрыянні развіццю і заахвоціў удзел Еўрапейскага Саюза ў гэтай сустрэчы на як мага больш высокім узроўні. 

Падчас сустрэчы было таксама працягнутае абмеркаванне прадстаўнікамі МЗС Беларусі і ЕС тэмы ажыццяўлення сумеснага ўсеабдымнага плана дзеянняў у дачыненні ядзернай праграмы Ірану. А.Віктарын інфармавала аб выніках міністэрскай сустрэчы ў верасні ў Нью-Ёрку фармату Е3/EC+2 і ініцыятыве стварэння кампаніі адмысловага прызначэння  для аблягчэння плацяжоў, звязаных з экспартна-імпартнымі здзелкамі Ірана. Намеснік Міністра выказаў зацікаўленасць у працягу абмену інфармацыяй па гэтай тэме, у тым ліку ў кантэксце перспектываў аперацыяналізацыі кампаніі адмысловага прызначэння.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы