Памер шрыфта:

Аб візіце ў Беларусь Міністра замежных спраў Літвы

04 лютага 2020 г.

04-02-2020

3-5 лютага 2020 г. адбываецца першы з 2015 года рабоча візіт Міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса ў Рэспубліку Беларусь.

Падчас візіту прайшлі перамовы ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь паміж кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін У.Макея і Л.Лінкявичуса. Быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня, у тым ліку найбольш адчувальныя тэмы. Бакі таксама абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі па канкрэтных напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

У рамках візіту адбылася сустрэча Прэм’ер-міністра Беларусі С.Румаса з Л.Лінкявічусам, падчас якой асаблівая ўвага была нададзена бягучаму стану ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і транспартна-транзітнай сферах, а таксама падрыхтоўцы да правядзення XV Беларуска-Літоўскага эканамічнага форуму ў г.Клайпедзе.

У.Макей і кіраўнік МЗС Літвы таксама сумесна наведалі Літоўскі цэнтр культуры, Траецкі касцёл аг.Гервяты Астравецкага раёна, Рымдзюнскую сярэднюю школу, сустрэліся з прадстаўнікамі літоўскай дыяспары.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы