Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Купчыной з генеральным сакратаром Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і міжнародных спраў Аўстрыі

05 ліпеня 2018 г.

05-07-2018

5 ліпеня 2018 г. адбылася сустрэча  Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі Алены Купчыной з Генеральным сакратаром (першым намеснікам Міністра) Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і міжнародных спраў Аўстрыйскай Рэспублікі Йаханэсам Петэрлікам.

У рамках сустрэчы абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з улікам дамоўленасцей, дасягнутых падчас нядаўніх беларуска-аўстрыйскіх кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. 

З улікам старшынства Аўстрыі ў Савеце Еўрапейскага саюза ў другім паўгоддзі 2018 года разгледжаны некаторыя пытанні ў кантэксце адносін Беларусі і ЕС.

Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым пашырэнні двухбаковых сувязей ва ўсіх галінах узаемнага інтарэсу.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы