Памер шрыфта:

Аб прыняццi ў ААН беларускай рэзалюцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі

16 лістапада 2019 г.

16-11-2019

15 лістапада 2019 г. трэці камітэт 74-й сесіі Генеральнай Ассамблеі ААН прыняў кансенсусам вылучаную па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь рэзалюцыю ”Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі“.

Сааўтарамі рэзалюцыі выступілі 80 дзяржаў, сярод якіх Аўстралія, Аўстрыя, Германія, Грузія, Егіпет, Ізраіль, Італія, Ірландыя, Канада, Кітай, Францыя, Польшча, Літва, Расія, ЗША.

Шырокае кола сааўтараў па прапанаванай Беларуссю рэзалюцыі і прыняцце яе кансенсуcам сведчаць пра высокі ўзровень міжнароднай падтрымкі нашай краіны ва ўмацаванні глабальнага партнёрства па барацьбе з гандлем людзьмі.

Рэзалюцыя, якая забяспечвае паслядоўную ўвагу да дадзенай праблематыкі ў ААН і выступае парасонавым дакументам па міжнародным намаганням у барацьбе з гандлем людзьмі, упершыню аб’яднала ўсе асобныя тэматычныя ініцыятывы па гэтай праблеме, якія прасоўваюцца дзяржавамі ў ААН, пераадолеўшы тым самым існавалую раз’яднанасць у Арганізацыі ў гэтым кірунку і стварыўшы дадатковую платформу для далейшага ўмацавання міжнароднага партнёрства па барацьбе з гандлем людзьмі.

У рэзалюцыі адлюстраваны важны ўклад рэгіянальных арганізацый і механізмаў па барацьбе з гандлем людзьмі, у прыватнасці АБСЕ, як аднаго са старшыняў у 2019 годзе Міжустаноўчай каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі і Каардынатара ЕС па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі.

У дакуменце акцэнтуецца ўвага на шэрагу асноўных апошніх глабальных выклікаў, з якімі працягвае сутыкацца сусветная супольнасць у барацьбе з гандлем людзьмі. Да іх адносяцца, у прыватнасці, захаванне перавагі жанчын і дзяцей сярод ахвяр гандлю людзьмі, павышэнне попыту на жывы тавар, актыўнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій гандлярамі ў злачынных мэтах, рост колькасці мігрантаў сярод ахвяр гандлю людзьмі, у тым ліку з мэтай вымання чалавечых органаў.

У адпаведнасці з рэзалюцыяй прынята рашэнне аб правядзенні ў 2021 годзе пасяджэння Генеральнай Асамблеі ААН высокага ўзроўню па аглядзе ходу выканання Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі – універсальнага дакумента, які аб’ядноўвае намаганні на праваахоўным і праваабарончым кірунках, прынятага па ініцыятыве Беларусі ў 2010 годзе.

У рэзалюцыі асаблівае месца адводзіцца рабоце нацыянальных механізмаў па барацьбе з гандлем людзьмі і змяшчаецца запрашэнне дзяржавам праводзіць на рэгулярнай аснове сустрэчы такіх механізмаў для працягу міжнароднага дыялогу з мэтай абмену найлепшай практыкай і пераадолення сумесных выклікаў.

У рэзалюцыі таксама вітаецца першая сустрэча кіраўнікоў членаў Міжустаноўчай каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі, якая адбылася па ініцыятыве Беларусі у 2018 годзе, і прапануецца надалей склікаць такія сустрэчы на рэгулярнай аснове.

Прынятая рэзалюцыя з’яўляецца адным з элементаў практычнай рэалізацыі ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі аб фармаванні глабальнага партнёрства па барацьбе з гандлем людзьмі, якая была агучана ім на Саміце ААН 2005 года.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы