Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў Нью-Ёрк

12 лютага 2019 г.

12-02-2019

У штаб-кватэры ААН адкрылася 57-я сесія Камісіі сацыяльнага развіцця ААН (КСР), якая будзе доўжыцца да 21 лютага 2019 г. Беларускую дэлегацыю на гэтай сесіі КСР ўзначальвае намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас, які знаходзіцца з візітам у Нью-Ёрку.

Камісія сацыяльнага развіцця ААН з'яўляецца дапаможным органам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС) і займаецца пытаннямі скарачэння беднасці, сацыяльнай няроўнасці, а таксама прасоўваннем міжнароднай палітыкі пабудовы сацыяльнай справядлівасці ў дачыненні да найбольш уразлівых груп насельніцтва. Беларусь з'яўляецца членам КСР на 2016-2020 гг., а таксама членам ЭКАСАС на 2018-2020 гг.

У ходзе цырымоніі адкрыцця сесіі КСР у якасці намесніка старшыні бюро ЭКАСАС выступіў пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН В.Рыбакоў.

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнас быў запрошаны ў якасці асноўнага дакладчыка дыскусіі высокага ўзроўню па прыярытэтнай тэме цяперашняй сесіі КСР «Рашэнне праблем няроўнасці і сацыяльнай інтэграцыі з дапамогай бюджэтна-падатковай палітыкі і палітыкі ў галіне аплаты працы і сацыяльнай абароны».

У сваім выступе намеснік Міністра замежных спраў прадставіў вопыт Беларусі ў пераадоленні няроўнасці ў кантэксце дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця (МУР). Беларускі дыпламат праінфармаваў аб выніках першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіццi, які прайшоў у Мінску 24 студзеня 2019 г., у ліку рэкамендацый якога – неабходнасць надаваць асаблівую ўвагу рэгіянальнаму развіццю для забеспячэння роўнасці магчымасцяў і стандартаў жыцця для насельніцтва.

У якасці важнага напрамку ў пераадоленні няроўнасці А.Дапкюнас назваў неабходнасць арганізацыі ў ААН сумеснай працы па прагназаванні грамадскіх змен у выніку тэхналагічнага прагрэсу і рэагаванні на сацыяльныя перамены, у першую чаргу, у інтарэсах уразлівых груп насельніцтва.

Таксама ў выступе на сесіі КСР намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі адзначыў праблему павелічэння ўзроўню ўнутранай няроўнасці ў групе краін з сярэднім узроўнем даходу, да якой належыць Беларусь. А.Дапкюнас падкрэсліў, што для павышэння эфектыўнасці намаганняў краін з сярэднім узроўнем даходу ў пераадоленні ўнутранай няроўнасці неабходны наладжванне абмену вопытам, умацаванне каардынацыі і больш эфектыўная і мэтанакіраваная падтрымка гэтай катэгорыі краін з боку сістэмы развіцця ААН, міжнародных фінансавых устаноў і рэгіянальных арганізацый.

У гэты ж дзень намеснік Міністра ўзяў удзел у арганізаваным Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі і Контртэрарыстычным упраўленнем ААН круглым стале на тэму ўплыву новых і ўзнікаючых тэхналогій на міжнародныя намаганні па барацьбе з тэрарызмам.

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел намеснік Генеральнага сакратара ААН па барацьбе з тэрарызмам Ул.Варанкоў, кіраўнік Выканаўчага дырэктарата Контртэрарыстычнага камітэта ААН М.Конінкс, памочнік Генеральнага сакратара па інфармацыйных тэхналогіях А.Рыазі, каардынатар маніторынгавай групы ААН па Ісламскай дзяржаве / Аль-Каідзе / Талібан Э.Фіттан-Браўн, запрошаныя эксперты, а таксама прадстаўнікі дзяржаў-сябраў ААН.

А.Дапкюнас адзначыў паслядоўныя намаганні Беларусі па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. У прыватнасці, беларускі дыпламат нагадаў аб праведзенай у Беларусі восенню мінулага года рэгіянальнай канферэнцыі «Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху», а таксама анансаваў правядзенне восенню 2019 г. новага знакавага мерапрыемства — сумеснай з ААН міжнароднай канферэнцыі «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій».

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі звярнуў увагу на каласальны патэнцыял, які маюць новыя і ўзнікаючыя тэхналогіі ў барацьбе з тэрарызмам, а таксама на патэнцыйную пагрозу, якая можа ўзнікнуць, калі гэтыя тэхналогіі патрапяць у рукі тэрарыстам.

Удзельнікі круглага стала пацвердзілі сур'ёзныя намаганні Беларусі ва ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, а таксама яе ўнёсак ў падтрыманне міжнароднай бяспекі і стабільнасці.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы