Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з французскімі парламентарыямі

16-04-2019

16 красавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з дэлегацыяй Сената Французскай Рэспублікі на чале са старшынёй групы сяброўства “Францыя-Беларусь” Сената Шарлем Генэ.

Падчас сустрэчы бакі адзначылі актыўны характар беларуска-французскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і магчымае садзейнічанне па лініі груп сяброўства ў парламентах дзвюх краін пашырэнню ўзаемавыгадных палітычных і эканамічных кантактаў паміж Беларуссю і Францыяй.

Адбыўся таксама зацікаўлены абмен меркаваннямі аб перспектывах развіцця дыялогу па лініі Беларусь — ЕС, па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.