Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа

14 лістапада 2019 г.

14-11-2019

14 лістапада 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Беларусі, Малдове і Расіі Іхціярам Асланавым.

Падчас сустрэчы бакі адзначылі высокі ўзровень супрацоўніцтва і абмеркавалі шэраг напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама абмяняліся думкамі аб магчымых варыянтах умацавання канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж беларускім знешнепалітычным ведамствам і МКЧК.

Асобную ўвагу суразмоўцы надалі 33-й Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, якая пройдзе з 9 па 12 снежня 2019 г. у г. Жэневе.

 

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы