Памер шрыфта:

Аб беларуска-латвійскіх кансультацыях паміж МЗС па міжнародна-прававых пытаннях

11 красавіка 2018 г.

11-04-2018

10 — 11 красавіка 2018 г. у г.Мінску адбыліся беларуска-латвійскія кансультацыі паміж МЗС па міжнародна-прававых пытаннях.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Мяцеліца, латвійскую — дырэктар прававога дэпартамента МЗС Саніта Пекале.

Праведзена работа па актуалізацыі пералікаў двухбаковых міжнародных дагавораў, якія дзейнічаюць у адносінах паміж Беларуссю і Латвіяй, а таксама адбыўся абмен інфармацыяй аб практыцы іх рэалізацыі і падрыхтоўцы праектаў новых міжнародна-прававых дакументаў.

Бакі таксама абмеркавалі іншыя міжнародна-прававыя пытанні, у тым ліку супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы