Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў Францыю

23 мая 2019 г.

23-05-2019

20-22 мая 2019 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Францыю.

У рамках візіту адбыліся сустрэчы А.Краўчанкі ў МЗС Францыі. Падчас размовы з Дзяржаўным сакратаром Жанам Батыстам Лемуанам былі абмеркаваны пытанні беларуска-французскага эканамічнага супрацоўніцтва.
 
 
Асаблівая ўвага нададзена выкананню пратакола трэцяга пасяджэння Сумеснай эканамічнай камісіі (г.Мінск, 26 кастрычніка 2018 г.), сустаршынямі якой з'яўляюцца А.Краўчанка і Ж-Б.ЛемуанРазгледжаны ход рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйных праектаў з удзелам французскіх кампаній і перспектывы пашырэння кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў абедзвюх краін. Бакі таксама абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднай палітыкі і рэгіянальнай бяспекі.
 
Падчас сустрэчы з намеснікам Генеральнага дырэктара па палітычных пытаннях і бяспецы Эрыкам Данонам разгледжаны перспектывы развіцця шматбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку па лініі «Усходняга партнёрства», пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
 
Двухбаковае супрацоўніцтва было падрабязна абмеркавана ў рамках беларуска-французскіх палітычных кансультацый з удзелам дэлегацый бакоў пад кіраўніцтвам А.Краўчанкі і намесніка дырэктара дэпартамента кантынентальнай Еўропы Нікаля дэ Лакосты.
 
 
Бакі таксама ўзгаднілі крокі, накіраваныя на актывізацыю дыялогу ў галіне палітыкі, культуры і адукацыі.
 
У гэты ж дзень А.Краўчанка правёў сумесную сустрэчу з дэлегацыямі міністэрстваў замежных спраў Германіі і Францыі, на якой былі разгледжаны перспектывы развіцця трохбаковага ўзаемадзеяння, дыялогу па лініі Беларусь — ЕС, сітуацыя ў рэгіёне, а таксама найбольш актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.
 
 
Французскую дэлегацыю ўзначаліў Ншкаля дэ Лакост, германскую — Упаўнамочаны МЗС ФРГ па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Міхаэль Зіберт, з якім намеснік Міністра замежных спраў Беларусі таксама абмеркаваў пытанні двухбаковага беларуска-германскага ўзаемадзеяння.
 
Падчас сустрэчы А.Краўчанкі з дырэктарам дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства ўзброеных сіл Францыі Аліс Гіттон былі абмеркаваны пытанні беларуска-французскага супрацоўніцтва ў галіне міжнароднай бяспекі.
 
 
21 мая 2019 г. у Французскім інстытуце міжнародных адносін (IФРI) было арганізавана аналітычнае мерапрыемства па Беларусі.
 
Да даведкі. IФРI з'яўляецца адным з вядучых у свеце незалежных цэнтраў даследаванняў і грамадскіх дэбатаў у галіне актуальных міжнародных пытанняў і глабальнага кіравання. Дзейнасць інстытута накіравана на асобы, якія прымаюць палітычныя і эканамічныя рашэнні, экспертныя і акадэмічныя колы.
 
Падчас свайго выступлення на семінары А.Краўчанка падрабязна прадставіў інфармацыю пра Беларусь, прыярытэтах яе знешняй і ўнутранай палітыкі, у тым ліку ў кантэксце геапалітычных працэсаў, а таксама ролі нашай краіны ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі.
 
 
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, Мінабароны і Парламента Францыі, аналітычных, экспертных і дзелавых колаў, вядучых французскіх СМІ.
 
Сітуацыя ў еўрапейскім рэгіёне і адносіны Беларусі з вядучымі міжнароднымі партнёрамі былі абмеркаваныя падчас сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў з дырэктарам IФРI Тома Гамарам.
 
У рамках канцэрту класічнай музыкі, арганізаванага 22 мая ў Пасольстве Беларусі ў Францыі ў рамках III «Беларускіх музычных сезонаў у Францыі», А.Краўчанка правёў гутаркі з першым намеснікам Прэзідэнта Нацыянальнай Асамблеі Францыі Караль Бюно-Банар, сенатарам Мары Мерсье і дэпутатам Крыстофам Бланшэ.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы