Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб рабочым візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў Швецыю

13-06-2018

11 — 13 чэрвеня 2018 г. адбыўся рабочы візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Каралеўства Швецыя.

Падчас візіту А.Краўчанка прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі “Кіраванне складанасцю: рэагаванне на выклікі грамадскай бяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора”.

Да даведкі: Мерапрыемства арганізавана МЗС Швецыі і Стакгольмскім інстытутам даследавання праблем міру (СІПРІ). У канферэнцыі прынялі ўдзел Міністр замежных спраў Швецыі М.Вальстрём і Дзяржсакратар МЗС Швецыі А.Сёдар, высокапастаўленыя прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў Даніі, Польшчы, Расіі, Нарвегіі і Эстоніі, а таксама кіраўнікі сакратарыятаў Савета дзяржаў Балтыйскага мора і Савета міністраў Паўночных краін. Падчас канферэнцыі афіцыйныя асобы і шэраг вядучых экспертаў краін Балтыйскага рэгіёну ў сферы бяспекі абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў рэгіянальнага парадку дня, уключаючы барацьбу з тэрарызмам, рэагаванне на кліматычныя змены, забеспячэнне бесперабойнай работы крытычнай інфраструктуры.

У сваім выступленні падчас абмеркавання тэмы ядзернай бяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора А.Краўчанка падкрэсліў уклад Беларусі ў барацьбу з незаконным абаротам радыеактыўных матэрыялаў. Намеснік Міністра адзначыў пастаянную ўвагу, якая надаецца нашай краінай абароне ядзерных аб'ектаў на сваёй тэрыторыі, а таксама пацвердзіў намер беларускага боку працягваць актыўны ўдзел у міжнародным супрацоўніцтве ў гэтай сферы.

Падчас знаходжання ў Швецыі намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі правёў сустрэчы са спікерам Парламента Урбанам Алінам і Дзяржаўным сакратаром МЗС Анікой Сёдар. Абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў двухбаковага і рэгіянальнага парадку дня.

Падчас перагавораў з Генеральным дырэктарам Сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майрай Морай былі абмеркаваны перспектывы практычнага ўзаемадзеяння Беларусі з гэтай рэгіянальнай арганізацыяй па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

русская версия   English version