Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Попкова з Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя

22 кастрычніка 2019 г.

22-10-2019

18 кастрычніка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў прыняў удзел у сустрэчы Прэзідэнта Карэі Мун Чжэ Іна з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў у Сеуле, якая прайшла ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі Чхонвадэ.

Падчас размовы Пасла А.Папкова з Прэзідэнтам Карэі была адзначана узаемная цікавасць дзвух краін да развіцця сувязей у розных галінах, у тым ліку ў рамках Новай паўночнай эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца карэйскай адміністрацыяй. Мун Чжэ Ін падзякаваў беларускаму боку за падтрымку мірнага працэсу на Карэйскім паўвостраве і выказаў надзею на далейшае канструктыўнае і плённае супрацоўніцтва.

У ходзе мерапрыемства Пасол А.Папкоў таксама правёў гутаркі з карэйскімі парламентарыямі, Міністрам аховы здароўя і дабрабыту, прадстаўнікамі кіраўніцтва МЗС і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Карэя.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы