Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з кіраўніцтвам Даследчага цэнтра развіцця Дзяржаўнага савета Кітая

23 красавіка 2019 г.

23-04-2019

23 красавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў дэлегацыю Даследчага цэнтра развіцця Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з віцэ-прэзідэнтам цэнтра Чжан Цзюнько.



Падчас сустрэчы суразмоўцы разгледзелі шырокі спектр пытанняў беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, перспектывы ажыццяўлення сумесных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў кантэксце развіцця міжнароднага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”.

Бакі адзначылі выключную важнасць наладжвання цеснага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Кітая, якія курыруюць беларуска-кітайскае супрацоўніцтва, з навуковымі аналітычнымі цэнтрамі дзвюх краін.



Суразмоўцы падкрэслілі ролю Даследчага цэнтра развіцця Дзяржаўнага савета КНР і Беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі ў распрацоўцы перспектыўных прарыўных рашэнняў на новым этапе міждзяржаўнага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў рамках ажыццяўлення маштабнай міжнароднай ініцыятывы «Пояс і шлях”.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы