Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Еўдачэнкі з Паслом Туркменістана

12-06-2019

12 чэрвеня 2019 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Еўдачэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Назаркулы Шакулыевым.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ў розных галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, уключаючы падрыхтоўку да запланаваных кансультацый паміж МЗС.

русская версия   English version